Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Трыццаць тры гады таму, сьпякотным летам 72-га, я стаяў на пароме, што лучыў два дзьвінскія берагі, і з насьцярогаю назіраў, як хударлявы калгасны конік усьцягваў на паром бухматы воз сена. Калі конік забухаў капытамі па драўляным насьціле, кола на нешта там наехала, воз нахінуўся і ўсе, хто стаяў на пароме, увабралі галовы ў плечы. Наступным імгненьнем конь ірвануўся і выкаціў воз на паром.
– Малая купіна, а вялікі воз куляе, – прамовіў тады, выціраючы лабаціну, дзядзька-паромшчык. Гэта былі залатыя словы. Таму й запомніліся.
Залатыя таму, што прымаўку гэтую можна ўжываць ува ўсіх сэнсах: як у адмоўным, так і ў станоўчым. Можна сказаць: “Малая блашчыца, ды сьмярдзючая”, а можна: “Малы мураш, ды горы капае”. Мне асабіста да душы другі варыянт. Пагатоў біблійны сюжэт змаганьня Давіда з Галіяфам – ці, у гэтым выпадку, купіны з вазом – атрымаў свой эпахальны працяг за жыцьцём майго пакаленьня, калі чатыры хлопцы зь Лівэрпулу перакулілі, прычым дагары нагамі, савецкую таталітарную сыстэму.
Практычна ў кожнай мове можна знайсьці добрую жменю прымавак на гэты конт. Згадаем тое ж расейскае: мал золотник, да дорог. Рыхтуючы гэты матэрыял, я зазірнуў у слоўнік латыскай мовы і нечакана для сябе вычытаў там наступны сказ: mazs cinītis, gāž lielu vezumu – маленькая купіна, а вялікі воз перакульвае. Вось табе й маеш, падумалася. І хто гэта ў каго запазычыў: латышы ў беларусаў ці наадварот? А потым падумаў, што ніхто ні ў кога не пазычаў: прымаўку спарадзіла жыцьцёвая практыка. Бо і латышам, і беларусам спрадвеку даводзілася вазіць сена і ўзьбівацца па дарозе на купіны, якія часам вялікія вазы перакульвалі.