Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Некалі расейскай фразэме кукиш с маслом получишь у нашай мове быў адэкватны адпаведнік: трасцы з хваробаю табе. Наагул, слова трасца – сёньня амаль што забытае – было надзвычай распаўсюджана ў фальклёры: трасца ў бок, трасца на яго... Трасцаю называлі ліхаманку, якая ў свой час лютавала на нашым балотным абшары. Ну а зь цягам часу трасца сталася хадзячай назвай, якая азначала нешта невядомае, няпэўнае й надзвычай шкоднае.
Прамаўляючы: кукиш тебе с маслом, расейцы да таго ж, дзеля большай нагляднасьці, тую самую дулю дэманстравалі. Падобны выраз быў і ў пальшчызьне, праўда, там да дулі дадавалі вэгетарыянскі гарнір: figa z makiem, z pasternakiem.
Зрэшты, беларускія савецкія пісьменьнікі ў сваіх творах трасцу з хваробаю рэдка калі згадвалі. Ужываліся ўсё тыя ж дуліны: дуля пад нос, дуля з макам. Апошнім часам, аднак, пасьля таго як фігурыну зь пяцёх пальцаў замілаваў народны паэт Рыгор Барадулін, зь ёю трэба абыходзіцца абачліва. Бо атрымаць дуліну ад Барадуліна азначае займець кпінаў у свой адрас на поўную губу. Расейскі пераклад барадулінскай дуліны гучыць акадэмічна: прописать поэтическую ижицу. Праўда, і дуліна пад нос, і пагатоў трасца з хваробаю – гэта ўжо пракаветны фальклёр. Сёньняшнія беларусы пад жыватворным уплывам братняй расейскай мовы ўжываюць у гэтым выпадку зусім іншыя словы. Што кажуць мужчыны, у этэры не прамовіш, а жанкі, узяўшыся ў бокі, звычайна кажуць: “Гаўна на лапаце!” Трасцы з хваробаю й дуліны ня згадваюць. Відаць, таму, што іх на лапату не падчэпіш.