Усясьветны эканамічны форум у Давосе

ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заклікаў ЗША падтрымаць міжнародныя намаганьні ў справе захаваньня навакольнага асяродзьдзя. Блэр зрабіў гэтую заяву ў швэйцарскім горадзе Давос, дзе адбываецца Усясьветны эканамічны форум. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак у тэлезвароце да ўдзельнікаў форуму заявіў, што сьвет пакутуе ад голаду, інфэкцыйных хвароб, гвалту і беспрацоўя, і ўсё гэта спрыяе павелічэньню экстрэмізму і тэрарызму.