У Радзе Эўропы за Беларусь будзе адказваць эстонскі дэпутат

Юры Дракахруст, Прага Эстонскі парлямэнтар, сябра партыі “Саюз Айчыны” Андрэс Геркель прызначаны старшынём падкамітэту ў пытаньнях Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Спадар Геркель заявіў, што асноўная мэта падкамітэту – імкненьне да разьвіцьця ў Беларусі дэмакратычных свабодаў і правоў чалавека. Ён падкрэсьліў, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі “не пакідае магчымасьці паўнацэннага супрацоўніцтва”.

Андрэс Геркель адзначыў, што Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы “не гатовая легітымізаваць уладу Лукашэнкі ў цяперашніх абставінах”.

У 1997 годзе Беларусь была пазбаўленая статусу адмыслова запрошанай краіны ў Радзе Эўропы і на 2005 год зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая не ўваходзіць у гэтую арганізацыю.

На здымку: Андрэс Геркель (Andres Herkel)