БАГДАД За мінулыя суткі ў выніку нападаў і выбухаў ваяўнікі забілі прынамсі 30 іракцаў. Экстрэмісцкая групоўка "Ансар ас-Суна" ўзяла адказнасьць за забойства 15 нацыянальных гвардзейцаў, захопленых у аўтобусе непадалёк ад Багдаду. Эстрэмісты заявілі, што гвардзейцы пакараныя сьмерцю за супрацоўніцтва з замежнымі захопнікамі.
8 грамадзянаў Кітаю, захопленыя ваяўнікамі, сёньня былі вызваленыя. Экстрэмісты добраахвотна адпусьцілі закладнікаў, запатрабаваўшы, каб урад Кітаю забараніў сваім грамадзянам езьдзіць у Ірак.
(Дыктарка Кітайскага ТБ:) – Тэлеканал Аль-АрабІя паведаміў у сыботу, што 8 кітайцаў вызвалілі і перадалі Камітэту Мусульманскіх наавукоўцаў. Ад-Джазіра і ВВС таксама паведамілі пра гэта. Кітайская амбасада ў Іраку пацьвердзіла навіну.