Пакістанскія плямёны ўзрываюць газаправоды

ІСЛАМАБАД. Пакістанскія ўлады вінавацяць 36 правадыроў плямёнаў у арганізацыі нападаў на аб’екты газавай прамысловасьці на паўднёвым захадзе краіны. Гэтак, у правінцыі Бэлуджыстан забітыя прынамсі 8 чалавек і выведзены зь дзейнасьці газаправод. Арыштаў пакуль што няма.