Сяржук Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Як бы ты ні рабіў, як бы ні стараўся, але вынік тваёй працы прамінае, канчаецца. Заўсёды выходзіць нешта ня так, як хацеў. Але беларус з гэтай прычыны не маркоціцца, ня робіць трагедыі – ён жартуе. Кажа так: “А што ж гэта робіцца нашай жаробачцы: ня ржэць, а сьвішча”. І гэтак пасьмяяўшыся, бярэцца зноў за працу. Ізноў у яго ўсё атрымліваецца. Я, грэшны, успамінаю сваю працоўную біяграфію і, на жаль, не магу надта пахваліцца, што многа й добра зрабіў. Вельмі часта мне самому прыходзілася гаварыць: “А што ж гэта робіцца нашай жаробачцы: ня ржэць, а сьвішча”. Што ж, прыйдзецца ўсё пачынаць па-новаму.