Алег Грузьдзіловіч, Менск Міхаіл Марыніч заяўляе, што ня спыніць барацьбы за ўсталяваньне дэмакратыі ў Беларусі й выказвае ўдзячнасьць усім, хто яго падтрымлівае.
Былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча дагэтуль трымаюць у сьледчым ізалятары Міністэрства ўнутраных справаў на вуліцы Валадарскага ў Менску. 19 студзеня вязьня наведаў ягоны старэйшы сын Павал Марыніч. Вось што ён распавёў для Радыё Свабода пра сустрэчу з бацькам:
(Марыніч: ) “Чалавек не зламаны, сканцэнтраваны. Заяўляе, што абсалютна ўсе абвінавачаньні супраць яго прыдуманыя і сьведчаць пра тое, што рэжым яго баіцца”.
Паводле Паўла Марыніча, ягоны бацька прасіў перадаць, што будзе і далей змагацца за ўсталяваньне дэмакратыі ў Беларусі. Былы міністар і амбасадар узрушаны ўбачаным у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.
(Марыніч: ) “Знаёмых, казаў, — палова турмы. Ён зьбіраецца напісаць асобны артыкул пра тое, што адбываецца ў ізалятары. Бо там некаторых вязьняў месяцамі трымаюць за такія дробныя парушэньні, што жах”, — распавёў Павал Марыніч.
Міхаілу Марынічу стан у вязьніцы нагадаў стан ва ўсёй краіне, дзе людзі пазбаўленыя асноўных правоў, сказаў Павал Марыніч. Ён быў зьдзіўлены расповедам бацькі пра тое, як да яго ставяцца вязьні ізалятару.
(Марыніч: ) “Казаў, калі вядуць па калідорах турмы і зь некім ён сустракаецца, усе яго пазнаюць, усе яго ведаюць, кажуць: “Трымайцеся, мы з вамі”. Казаў, велізарная падтрымка ўсіх, хто ёсьць у ізалятары”.
Паводле Паўла Марыніча, бацька перадаў вялікі дзякуй на волю ўсім, хто яго падтрымлівае. Ён назваў амбасадара Гайкена, які даслаў яму віншаваньне зь нядаўнім днём нараджэньня, а таксама падзякаваў тым прадстаўнікам замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія за яго заступаліся. Умовы ўтрыманьня Міхаіл Марыніч назваў здавальняючымі, сказаў Павал Марыніч. У камэры шасьцёра, ёсьць тэлевізар, але колькасьць праграмаў абмежаваная. Харчаваньне прыкладна тое ж, якое давалі ў ізалятары КГБ, але ёсьць магчымасьць падсілкоўвацца за кошт перадачаў з волі. Больш Міхаіл Марыніч заклапочаны тым, што марудна ідзе працэс абскарджваньня вынесенага яму прысуду.
(Марыніч: ) “З суду дагэтуль не перадалі пратаколу судовага паседжаньня, хаця мусілі гэта зрабіць за дзесяць дзён. Гэта ёсьць грубым парушэньнем. Судзьдзя спасылаецца на тое, быццам яна нешта вычытвае”, — паведаміў сын Міхаіла Марыніча.
Паводле Паўла Марыніча, без пратакола судовага паседжаньня Міхаіл Марыніч ня ў стане падрыхтаваць дадатковай скаргі на вынесены яму прысуд.
Пры канцы мінулага году суд Менскага раёну прызнаў Міхаіла Марыніча вінаватым у крадзяжы маёмасьці грамадзкай арганізацыі і асудзіў яго да 5 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У 2001 годзе Міхаіл Марыніч спрабаваў вылучыцца на прэзыдэнта Беларусі, пасьля перайшоў у адкрытую апазыцыю да Аляксандра Лукашэнкі й заяўляў, што зьбіраецца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.