Новы мост праз Даўгаву будзе каштаваць 117 мільёнаў эўра

РЫГА. У Рызе пачалося будаўніцтва новага мосту праз раку Даўгава. Але ўлады плянуюць пабудаваць яшчэ два масты альбо тунэлі пад ракой. Дзьве нямецкія кампаніі выказалі цікавасьць да пабудовы новага мосту ў цэнтры Рыгі побач з чыгуначным мостам. Сёньня ў латвійскай сталіцы існуюць тры аўтамабільныя і адзін чыгуначны масты. Паўднёвы мост, які пачалі будаваць, будзе каштаваць 117 мільёнаў эўра, яго павінны закончыць у 2007 годзе.