Ягор Маёрчык, Любавічы, Жыткавіцкаі раён, Гомельшчына (эфір 6 студзеня). Новая перадача сэрыі “Палітычная геаграфія”.
Для Ганны Дарожкі галоўны вынік 2004 году ў тым, што яна засталася жыць на радзіме, а ня зьехала ў аўтаномную акругу Комі, што ў Расеі. Цана атрыманай інфармацыі — доўгія роспыты. Не каб адразу адказваць, паляшучка нейкі час хітрыла, а тое й наагул адмаўлялася гаварыць.
(Карэспандэнт: ) “Як год 2004-ы пражылі?”
(Дарожка: ) “Нармалёва”.
(Карэспандэнт: ) “А што гэта значыць?”
(Дарожка: ) “Добра”.
(Карэспандэнт: ) “А што гэта значыць?”
(Дарожка: ) “Нядрэнна”.
(Карэспандэнт: ) “Што на сьвяточным стале будзе?”
(Дарожка: ) “Кабана заб’ю”.
(Іншая спадарыня: ) “Халоднае будзе…”
(Дарожка: ) “Хай яна гаворыць!”
(Карэспандэнт: ) “Не. Давайце вы! Яна яшчэ пасьпее”.
(Дарожка: ) “А яна ўжо ўцякае!”
(Карэспандэнт: ) “Я яе даганю. Вы за гэта не хвалюйцеся!”
(Дарожка: ) “Нам трэба ўжо ісьці худобу даглядаць”.
(Карэспандэнт: ) “І худоба не зьбяжыць. Літаральна яшчэ дзьве хвілінкі. Штодзённае жыцьцё ў вёсцы. Праблемы ёсьць ці няма?”
(Дарожка: ) “У горадзе лепей. А тут трэба дровы назапашваць. Не набудзеш іх — зімою будзеш у холадзе. Добра, што маладыя маюць свае машыны, ды яны дровы па сялу і возяць. Дасі грошы, яны табе ў двор закінуць, а інакш як хочаш, так і жыві”.
(Карэспандэнт: ) “Як Каляды будзеце сьвяткаваць?”
(Дарожка: ) “Сабярэмся, стол накрыем: дачка, зяць, унукі. Пачастуем адно аднаго. Бутэлечку шампанскага адкаркуем. А сын мой далёка, да яго не патраплю”.
(Карэспандэнт: ) “А дзе ваш сын?”
(Дарожка: ) “Ён ўжо васямнаццаць гадоў у Расеі. Ён і мяне хацеў туды забраць. Але дзед не згадзіўся. Мой дзед сказаў: “Буду паміраць дома на сваёй зямлі! Чаго мы туды паедзем?”
Мэдычка Валянціна Ракавец выйшла на пэнсію. Разам з мужам плянавалі пажыць у сваё задавальненьне. Лёс, праўда, сёлета скарэктаваў іхныя пляны. Спадарыня вымушаная была вярнуцца ў сваю родную вёску. Малую радзіму яна пабачыла не такой, як за часамі маладосьці. Састарэлага насельніцтва менее, а пустых хатаў усё более.
(Ракавец: ) “А якім тут могуць быць пэрсанальныя вынікі ў 65 гадоў?! У мяне дзьве ляжачыя бабы. Адной 92 гады, а яшчэ адна праз хату ляжыць — гэта ейная сястра. Ня кінеш іх, вымушаныя даглядаць. Вось праз гэта мы сюды і перабраліся, бо ў кватэры мы такіх хворых не пратрымалі б. Я іх вельмі добра даглядаю, яны ў мяне ў стэрыльным ляжаць. А хто мяне будзе даглядаць?”
(Карэспандэнт: ) “Як будзеце Каляды і Новы год сьвяткаваць?”
(Ракавец: ) “Дома будзем. На стол набудзем тое, што ў нашае краме. Гаспадаркі мы не трымаем, бо няма на гэта часу. Уласна кажучы, як яе можна трымаць? Калі з пэнсіі — няма ніякай выгады. Каб выкарміць кабанчыка, трэба штомесяц тры мяхі камбікорму набываць. А калі станеш набываць, дык ня вельмі далёка і праедзеш”.
Калі за вамі сачылі, вы пагодзіцеся, што доўгачасовае непрыхаванае назіраньне камфорту не дадае. Я хадзіў па Любавічах, а ўсьлед тупаў дзядок. Я размаўляў зь вяскоўцамі, а ён стаяў воддаль і ўважліва слухаў. Урэшце ён наблізіўся, нашыя вочы сустрэліся, і ў Івана Лобана я наўпрост запытаўся:
(Карэспандэнт: ) “А вы хто будзеце?”
(Лобан: ) “Жыхар гэтай вёскі”.
(Карэспандэнт: ) “І як людзям жывецца ў гэтай вёсцы?”
(Лобан: ) “Можна сказаць, што мы жывём у паралельным сьвеце з усімі астатнімі”.
(Карэспандэнт: ) “Паглядзіш: вёска як вёска. Чаму ж у паралельным?”
(Лобан: ) “Нам газ ня могуць падвесьці. Хуткая сюды ня можа праехаць. У нас паўсюль ідзе добраўпарадкаваньне. Я нават у Жыткавіцкі райвыканкам зьвяртаўся, каб дапамаглі засыпаць… Там у нас такая лужына! А мне далі адказ — маўляў, трэб каб вобласьць выдаткавала сродкі. Жывём, паводле выразу “Я водяной, я водяной, никто не водится со мной. Пиявки и лягушки — одни мои подружки”. Праўда, у нас ужо і п’яўкі ня водзяцца, бо вада тут атручаная, а яны любяць чыстую. Пасьля мэліярацыі стала значна сушэй. Вунь там, дзе цяпер канава ідзе, некалі рака была. Яна высахла”.
(Карэспандэнт: ) “Яшчэ хацеў запытацца пра Новы год. 2004-ы заканчваецца, як яго вёска пражыла? Якія вашыя пэрсанальныя вынікі?”
(Лобан: ) “Год я пражыў нармалёва. Але хацелася б нашаму начальству трошкі намяць хвост. Тры гады таму быў у нас іншы старшыня. І палітыка была такая: нямоглыя пэнсіянэры здаюць свае надзелы ў калгас. Той іх апрацоўвае і ім прадае збожжа па сабекошце. Старшыня зьмяніўся. Зямля засталася, у каго і раней была. Новы кіраўнік кажа: а я ў вас нічога ня браў! І бабкам так нічога і не далі”.
Дзядзька Васіль працуе ў тутэйшай калектыўнай гаспадарцы. Падрабляе тым, што возіць дровы нямоглым бабкам. Мае за гэта добрую капейчыну, але ўсё адно наракае на жыцьцё.
(Васіль:) “Добрага было вельмі мала. Збольшага ўсё было дрэнна. Наш заробак літаральна ні на адсотак ня ўзьняўся. Тры гады, лічы, на адным месцы трымаецца — 76 тысяч”.
(Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць?”
(Васіль:) “Выдатна будзем. Нам абяцаюць заробак выдаць”.
(Карэспандэнт: ) “Што на стале ў людзей будзе, апроч свайго кабанчыка?”
(Васіль: ) “Будзе бульба і галубец які. І, стопрацэнтава, ва ўсіх будзе самагонка”.
(Карэспандэнт: ) “А дзяржаўная не ў пашане?”
(Васіль: ) “У людзей на яе грошай няма”.
(Карэспандэнт: ) “На сьвята дзецям ды жонцы нешта падрыхтавалі?”
(Васіль: ) “Жонцы — кветкі. А дзецям грошай дамо. Каб малодшы сабе кампутара набыў. Ён у Салігорскім пэдкаледжы навучаецца. А старэйшая ў Менску вучыцца — дык тая запатрабавала, каб я набыў ёй дублёнку. Гэта я ім гарантую”.
(Карэспандэнт: ) “А самі які падарунак хочаце?”
(Васіль: ) “Мяркую ўзяць машыну “Пасат”. Гэта ў студзені будзе”.
(Карэспандэнт: ) “Я, натуральна не з падатковай інспэкцыі, але як такое можна набываць пры заробку 76 тысяч?”
(Васіль: ) “А мы парнічкі трымаем. Каб ня гэтыя парнікі, мы б зусім згінулі. Я з шасьці сотак парніка бяру прыбытку 4 тысячы даляраў. А наступным годам мяркую рабіць ацяпляльны парнік, і прыбытак будзе 6 тысяч даляраў”.
(Карэспандэнт: ) “Яшчэ якія пляны на наступны год?”
(Васіль: ) “Хачу дачок у замужжа аддаць. Яны ў мяне дарослыя: адной 21, іншай — 22 гады. Ужо б зяцям і па машыне падарыў бы”.
Агуркі і ёсьць галоўным сакрэтам выжываньня ў Любавічах. На мапе Гомельскай вобласьці гэтак званая Тураўская зона Жыткаўскага раёну мяжуе са Столінскім раёнам Берасьцейшчыны. Гэтыя землі вельмі ўрадлівыя на агародніну. За колькі дзясяткаў кілямэтраў знаходзіцца знакамітая вёска Альшаны — месца, дзе перакупнікі зь Беларусі ды Расеі затаварваюцца агуркамі. А насельнікі прылеглых і аддаленых паселішчаў адвозяць туды свой ураджай машынамі, вазамі і нават на роварах.
(Карэспандэнт: ) “Як год пражылі?”
(Спадар: ) “Якія тут вынік? Як рабілі, такія і вынікі. Сыну кватэру ў Гомелі набылі, мікрааўтобус набылі, каб агуркі на продаж вазіць. Робім парнікі. Дзякуючы гэтаму і жывём. А калі ў калгас хадзіць на працу, болей за 30 тысяч выходзіць ня будзе”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму калгас парнікоў не будуе?”
(Спадар: ) “Яны збудавалі два парнікі. Але калі чалавек працуе для сябе, ён ведае, што і навошта робіць. А калгас — і ёсьць калгас. Яны іх пабудавалі, а пасьля раскідалі. Той, хто пасадзіць і даглядае, у таго і будзе, а хто пасадзіць і кіне, такія вынікі і атрымлівае”.
(Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць? У вашай вёсцы людзі ходзяць калядаваць?”
(Спадар: ) “Час ад часу такія ходзяць”.
(Карэспандэнт: ) “Да вас бы каляднікі прыйшлі б, чым бы пачаставалі?”
(Спадар: ) “Паводле выгляду вызначыў бы: каму грошы, а мужчыну — сто грамаў”.
Галоўны вынік году у культурніцкім жыцьці Любавічаў — гэта пагібель і адраджэньне вясковага Дому культуры. Яшчэ месяц таму калядныя ды навагоднія імпрэзы заставаліся пад вялікім пытаньнем. Я наведаў клюб. Новую дырэктарку Вольгу Бялку я не засьпеў. Затое пакантактаваў з прыбіральшчыцай Марыяй Куравец.
(Куравец: ) “Быў такі час, калі тут ніхто не працаваў, бо не маглі знайсьці чалавека. На вечар трэба сюды ісьці, а ня кожны сваю жонку і адпусьціць. Але тут знайшлася маладая дзяўчынка. Яны выйшла на працу з 15-га чысла. І клюб ужо пачаў сваю працу. Быў у нас тут мастацкі калектыў і два танцавальныя гурткі”.
(Карэспандэнт: ) “Чуў, што да ўсіх гэтых зьменаў быў гурток, дзе дзяцей вучылі, як калядаваць, як сьвяточныя песьні сьпяваць”.
(Куравец: ) “Было такое. Я вам нават магу фотаздымкі паказаць, як мы летась хадзілі калядаваць. Мы па хатах хадзілі. Заходзілі і казалі: “Добры вечар у хату! Ці можна ў вас пасьпяваць, ваш дом павесяліць?” Людзі з усьмешкай згаджаліся і нават танцы ладзілі”.
(Карэспандэнт: ) “Ці можна спадзявацца, што і гэта адновіцца?”
(Куравец: ) “Натуральна, што адновіцца”.
(Карэспандэнт: ) “Як год пражылі?”
(Куравец: ) “Заробкі вельмі маленькія. Муж у мяне ў калгасе робіць — нейкіх там 50 тысяч. А ў мяне дзяўчынка, трох годзікаў яшчэ няма. Я выйшла працаваць сюды ў Дом культуры, а на яго аформіла дзіцячую дапамогу. А па-іншаму і немагчыма, бо атрымліваецца, што дзіцячая дапамога большая за заробак”.

(Куравец: ) “Пасьля 12-й гадзіны пойдзем ў клюб. У нас тут будзе баль-маскарад. Дзетак сваіх апранем і самі — ды прыйдзем сюды”.
(Карэспандэнт: ) “Кім вы на балі-маскарадзе будзеце?”
(Куравец: ) “Я-та нікім, а дочу сваю лісою апрану. Ужо нават касьцюм пашылі. А летась мы былі сьнежкай. Вёска ў нас невялікая, таму амаль што ўсе сюды прыходзяць”.
На будучае насельнікі Любавічаў стараюцца не загадваць. Каб пасьля, кажуць, меней было расчараваньняў. Дакладна яны ведаюць толькі адно: за зімою прыйдзе вясна, людзі зноў пасадзяць агуркі і накрыюць парнікі, а зь сярэдзіны лета пачнецца сэзон продажу ўраджаю.