Сяржук Вітушка, Вільня Новая перадача сэрыі "Магія мовы"
Аднаго разу зайшоў на кухню й бачу, як бацька варыць зацірку. Гэта было дзіва. Я прывык бацьку бачыць, калі ён вядзе машыну ці косіць касою, ці сякерай працуе. А тут у дужых бацькавых руках лыжка, і ён спрытна-спрытна зацірае тыя клёцачкі для заціркі.
“Ня дай Бог усё рабіць, але ўсё ўмець”, – пажартаваў бацька й навучыў нас рабіць зацірку.
Цяпер мне гэтая прыказка надта прыдалася. Я моцна захварэў, мушу трымаць дыету, і ня тое што адзін дзень ці два, а з дня ў дзень, усё жыцьцё. І сам сабе гатую цяпер ежу. Стаю каля пліты й згадваю бацькаву прыказку: “Ня дай Бог усё рабіць, але ўсё ўмець”. Прыяжджайце да мяне ў госьці, і вас пачастую сваёй заціркай.