Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 18 студзеня
“Крыніца”, 1925 год. З Масквы:
“Студэнты з Беларусі зарганізаваны тамака ў зямляцтвы — бяз розьніцы нацыянальнасьці. У 22 вышэйшых школах Масквы у канцы 1922 году вучылася 756 студэнтаў — сяброў беларускіх зямляцтваў. Па нацыянальнасьці яны дзяліліся гэтак: беларусаў — 447, жыдоў — 281, расейцаў — 16, палякоў — 11, іншых — 1… Нацыянальная сьведамасьць сярод беларускіх студэнтаў у Маскве — на чужыне — шмат вялікшая, чым гэта выявілася ў менскага студэнцтва — у сябе дома. І гэта толькі лішні раз паказуе, што йшчэ далёка ня ўсё у Радавае Беларусі ідзе так, як павінна ісьці…”
“Заря”, 1955 год:
“Аддзел дзеля перамяшчэньня і арганізаванага набору рабочых Берасьцейскага аблвыканкаму праводзіць набор рабочых і добраахвотнае перасяленьне сем’яў зь ліку калгасьнікаў і іншага насельніцтва. Набор рабочых адбываецца тэрмінам на адзін год у прадпрыемствы Міністэрства лясной прамысловасьці Карэла-Фінскай ССР і прадпрыемствы Міністэрства транспартнага будаўніцтва Карагандзінскай чыгункі. Тым, хто заключыў працоўную дамову тэрмінам на адзін год, выплачваецца аднаразовая незваротная дапамога 500 руб. у Карэла-Фінскую ССР і 150 руб. на Карагандзінскую чыгунку. Кошт праезду рабочага, членаў ягонай сям’і і правозу багажу аплачваецца дзяржавай”.
“Культура”, 1995 год. Вольга Іпатава піша:
“Мы жывём у такім звышпалітызаваным свеце, што зусім адысці ад палітыкі немагчыма. Нават словы сёння — гэта ўжо палітыка. Але сваю асабістую задачу як літаратара я бачу ў тым, каб працаваць па адраджэнню беларускай культуры, каб на жыцці майго пакалення беларуская мова не знікла… Сапраўды інтэлігентны чалавек не павінен адмаўляць сусветную культуру, мову іншых народаў. У гэтым, на мой погляд, і заключаецца палітыка літаратара і інтэлігента. Яна будзе прысутнічаць нават у таго з іх, хто ўвогуле не ходзіць на мітынгі”.