RFE/RL Аналітыкі гавораць, што ён дапамог Джорджу Бушу абрацца прэзыдэнтам ЗША ў 2000 годзе. Сам ён кажа, што ня бачыць асаблівай розьніцы паміж дзьвюма асноўнымі партыямі ЗША. Кампанія “Джэнэрал мотарс” наймала прыватных дэтэктываў, каб знайсьці на яго кампрамат. У выніку прэзыдэнту “Джэнэрал мотарс” давялося публічна прасіць прабачэньня. Ён – мільянэр, які прынцыпова не карыстаецца крэдытнымі карткамі і трыццаць гадоў хадзіў у ботах з часоў сваёй службы ў войску. Амэрыканскі юрыст і палітык Ральф Нэйдэр – у гасьцях беларускай Свабоды.