Ігар Карней, Менск Заходнія турыстычныя фірмы на няпэўны тэрмін прыпынілі продаж пуцёвак у пацярпелыя ад цунамі краіны Індыйскага акіяну, але турысты з Расеі па-ранейшаму гатовыя адпачываць у эпіцэнтры нядаўняй прыроднай катастрофы. Беларускія турысты таксама карыстаюцца паслугамі расейскіх фірмаў. Ці замаўляюць яны туры на разбураныя курорты?
На старонках расейскіх выданьняў, а таксама на сайтах турыстычных фірмаў вялікая колькасьць рэклямы, якая заклікае наведаць курорты Тайлянду, Інданэзіі, Шры-Лянкі, Мальдываў. Практычна ўсе заклікі пазначаныя як “спэцпрапановы” ці “гарачыя туры” з удакладненьнямі: “любая працягласьць”, “любы кошт”. Так, 10-дзённы адпачынак на Тайляндзе каштуе ад 499 даляраў. Пра папярэджаньні мэдыкаў наконт небясьпечнай эпідэміялягічнай сытуацыі ў тым рэгіёне ня згадваецца.
Супрацоўніца адной зь менскіх турфірмаў, якая працуе па дамовах з буйной маскоўскай кампаніяй “Наталі-Тур”, кажа: сытуацыя склалася такім чынам, што, прынамсі, расейскія (і ў нязначнай колькасьці беларускія турысты) у той рэгіён езьдзіць будуць. Фірмам выгадна выстаўляць нават мінімальныя кошты, паколькі ў іншым выпадку яны збанкрутуюць.
(Супрацоўніца турфірмы: ) “Шмат якія фірмы пацярпелі вельмі сур’ёзна. Хто ім кампэнсуе выдаткі? Гатэлі выкупляюцца на год наперад. Цяпер хоць нешта імкнуцца “адбіць”. Але ніхто ім нічога ня верне: гатэлі разбураныя, гаспадара няма... Таму пасьля таго, як адтуль заходнікі выехалі, засталіся толькі расейцы. Ужо зьявілася такое выказваньне: “Адметнасьць расейскага турызму — лішак мазахізму”. Прынамсі, турысты крычаць: за ўсё заплачана, і іх трагедыя ня тычыцца. Маўляў, некаторыя выспы ніяк не пацярпелі. Але ж усё роўна прылівам што-небудзь да берага можа прыгнаць”.
Меркаваньне аб тым, што гатэлі на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяну пуставаць ня будуць, выказваюць нават тыя, хто патрапіў пад цунамі. Гаворыць жыхар Менску Артур Крывец, які 26 сьнежня быў на Шры-Лянцы:
(Крывец: ) “Ці паляцяць зноў туды турысты? Мяркую, што паляцяць. Я пазнаёміўся зь сямейнай парай з Масквы, якая адпачывала там дзявяты год запар. Яны літаральна закаханыя ў гэтую выспу, у гэтых людзей. І калі параўноўваць, прыкладам, адпачынак у Эгіпце і на Шры-Лянцы — зыходзячы з пазыцыі мясцовых жыхароў, іх добразычлівага стаўленьня да замежных турыстаў, то гэта, канечне, неба і зямля”.
Як паведамілі ў менскай фірме “Сані Трэвэл”, фармальна “замарожаныя” паездкі з Расеі на выспы, якія найбольш пацярпелі ад цунамі: усе астатнія кірункі працуюць практычна пры ранейшай загрузцы. Я пацікавіўся, ці рэальна цяпер ад’ехаць на курорты Тайлянду ці Шры-Лянкі.
(Сп. Вольга: ) “Цяжка сказаць — гледзячы куды? Калі моцна кліент захоча... Але мы са свайго боку нават не асабліва і раім — там цяпер эпідэміі пачнуцца. Дый увогуле, цікавасьць зьнізілася значна. І калі раёнамі, якія не пацярпелі, можа яшчэ неяк цікавяцца, то да пацярпелых раёнаў інтарэс упаў”.
Тым часам замежныя агенцтвы паведамляюць пра своеасаблівыя экстрэмальныя туры, якія падрыхтавалі для патэнцыйных турыстаў у Тайляндзе. Мясцовая фірма арганізуе трохдзённы аўтобусны тур па раёнах, якія найбольш пацярпелі ад цунамі. Старт даецца на курорце Кхаа-лак, дзе пакажуць храм, пераабсталяваны пад морг, і будысцкую цырымонію разьвітаньня зь нябожчыкамі. Потым турыстаў адвязуць на Пхукет. Апроч таго, на вуліцах ацалелых гарадоў шпарка ідзе гандаль відэа-і фатаздымкамі разбуральнага цунамі, а таксама майкамі з надпісам “Я перажыў цунамі”.