Гітлер хацеў выкрасьці Папу Рымскага

ВАТЫКАН. Каталіцкая газэта “Рэпубліка” абнародавала архіўныя дакумэнты, зь якіх вынікае, што Гітлер плянаваў выкраданьне Папы Рымскага Пія XII у 1944 г. Гітлер загадаў генэралу СС Карлу Фрыдрыху Вольфу выкрасьці Папу, але Вольф ня толькі ня выканаў загаду, але й папярэдзіў першасьвятара. У 1972 г. генэрал Вольф склаў справаздачу ў гэтай справе і аддаў яе на захаваньне Ватыкану.