ГАЗА. Тысячы палестынцаў сёньня выйшлі на вуліцы, каб адсьвяткаваць забойства шасьці ізраільцаў. Падчас гэтага інцыдэнту, які адбыўся на прапускным пункце паміж Ізраілем і Сэктарам Газы, таксама загінулі тры палестынскія ваяўнікі. Новы прэзыдэнт палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас асудзіў гэты напад. Раней сёньня прэсавы сакратар ізраільскага міністэрства замежных спраў Даніэль Таўб заявіў, што Абас павінны выбраць, ці падтрымліваць інтарэсы палестынскага народу, ці інтарэсы “тэрарыстаў”. Ізраільскія сілы сёньня ўзялі ў аблогу Сэктар Газы. Але выглядае, што яны пакуль устрымліваюцца ад наўпроставай помсты. Пакідаючы Абасу магчымасьць скарыстаць уладу супраць гвалтоўных груповак. Абаса абралі прэзыдэнтам палестынскай аўтаноміі ў нядзелю. Выбары адбыліся пасьля сьмерці былога палестынскага кіраўніка Ясіра Арафата.