Алег Грузьдзіловіч, Менск Былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова не прызналася, што крала дзяржаўныя грошы, і папрасіла суд цалкам яе апраўдаць. Галіна Жураўкова заявіла, што вінаватая толькі перад адным чалавекам — Аляксандрам Лукашэнкам. Пра падзеі перадапошняга дня судовага працэсу над Галінай Жураўковай і яе суўдзельнікамі распавядае наш карэспандэнт.
Апошні раз суд над Галінай Жураўковай і яе суўдзельнікамі з прадпрыемства “Белая Русь” праходзіў у мінулым годзе 30 сьнежня. Тады пракурор прапанаваў пакараць Галіну Жураўкову 4 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці, двух яе суўдзельнікаў — таксама 4 гадамі, а яшчэ двум даць 5гадоў кожнаму.
Сёньня працэс аднавіўся. Свае прамовы зачыталі адвакаты. Чацьвёра з абвінавачаных выступілі з апошнім словам. Усе абвінавачаныя і іх адвакаты, акрамя Галіны Жураўковай, мараць толькі пра перакваліфікацыю абвінавачаньня з крадзяжу на службовае злоўжываньне і просяць суд абмежавацца тэрмінамі, якія ўжо праведзены за кратамі.
Галіна Жураўкова — адзіная, хто цалкам не прызнае сябе вінаватай. Гэта яна заяўляла напачатку працэсу і пацьвердзіла сёньня ў апошнім слове. Галіна Жураўкова лічыць, што яе былыя падначаленыя Юры Матусевіч і Аляксандар Мурашка ўзьвялі на яе паклёп, калі казалі, што дзяліліся зь ёю скрадзенымі грашыма. Паводле іх паказаньняў, гэта больш як 3,5 мільёна даляраў. “Я такіх грошай у руках не трымала”, — заявіла Жураўкова. Больш як мільён даляраў, якія Галіна Жураўкова пералічыла ў бюджэт, каб выйсьці з-за кратаў, яна нібыта пазычыла ў сваякоў і знаёмых, а таксама прадала амаль усю маёмасьць.
Тое, што яна прызналася ў крадзяжы грошай падчас сьледзтва, Галіна Жураўкова патлумачыла маральным ціскам на яе і ейную сем’ю, бо разам зь ёю былі арыштаваныя яе муж і сын. На гэтым месцы свайго апошняга слова Галіна Жураўкова прасьлязілася і раптам заявіла, што адчувае сябе вінаватай толькі перад адным чалавекам — “прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам”. Сваю віну Галіна Жураўкова бачыць у тым, што дапусьціла кадравую памылку, узяўшы на працу не таго, каго трэба.
Ужо пасьля паседжаньня Галіна Жураўкова ўзяла сябе ў рукі і пагадзілася паўтарыць для Радыё Свабода, перад кім яна адчувае сябе вінаватай.
(Жураўкова: ) “Так, перад прэзыдэнтам. За тое, што ўзяла гэтых нягоднікаў Матусевіча і Мурашку, якія раскрадалі грошы”.
Галіна Жураўкова далей патлумачыла, чаму яна не магла і падазраваць пра злачынствы ў “Белай Русі”:
(Жураўкова: ) “Іх усе правяралі : мытня, дзяржкантроль, падатковая інспэкцыя, Менгарвыканкам, Мінфін, Кіраўніцтва справаў, але ніякіх не было нават прыкметаў, што ідзе крадзеж грошай у “Белай Русі”. Як я магла бачыць?”
Таксама Галіна Жураўкова паведаміла, што сьледчыя гэтак і не знайшлі грашовых рахункаў у яе ці ў яе сваякоў. Галіна Жураўкова спадзяецца, што калі яе апраўдаюць, ёй вернуць грошы, якія яна напазычала, каб выйсьці з ізалятару КГБ, і тады яна разьлічыцца з усімі, хто ёй дапамог.
Варта адзначыць такую акалічнасьць. Калі выказаліся адвакаты, у пракурора была магчымасьць уступіць зь імі ў спрэчкі, але ён ад гэтага адмовіўся. Пасьля паседжаньня пракурор таксама не пажадаў пракамэнтаваць заявы абвінавачаных для журналістаў.
Працэс адновіцца ў аўторак, 18 студзеня. Засталося выслухаць апошняе слова аднаго з абвінавачаных, і суд пойдзе рыхтаваць вэрдыкт.
Паводле сьледзтва, Галіне Жураўковай аддавалі палову “дадатковага ўзнагароджаньня”, якое кіраўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Белая Русь” атрымлівалі з кожнага кантракту. Гэта былі кантракты на пастаўкі ў Беларусь цукру і цыгарэтаў, а таксама кантракты аб продажы за мяжу нафтапрадуктаў. Мурашка і Матусевіч прызналіся, што зарабілі на гэтых кантрактах кожны больш за 800 тысяч даляраў і назвалі свае грашовыя рахункі ў замежных банках. Паводле іх паказаньняў, Жураўковай яны перадавалі гатоўку. Сьледзтва сапраўды не знайшло ў Жураўковай замежных рахункаў, аднак падчас арышту яна прызнавалася, што грошы атрымлівала. Сярод арыштаванай маёмасьці Жураўковай — некалькі дамоў, дарагія аўтамабілі і дзясяткі ўпрыгожаньняў з каштоўных мэталаў.