Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 13 студзеня
“Могилевский вестник”, 1915 год:
“У сувязі зь вялікай колькасьцю нарыхтаванага матэрыялу і сьпешнасьці работ Магілёўскі дамскі камітэт пераканаўча просіць усіх ахвотных прыйсьці на дапамогу — шыць бялізну для воінаў. Камітэт разьмешчаны ў будынку грамадзкага клюбу і адчынены ў панядзелкі, серады і пятніцы ад 6 гадзін да 10 гадзін вечара. Там жа прымаюцца ахвяраваньні як грашыма, так і рэчамі”.
“Беларуская крыніца”, 1935 год:
“Масавыя арышты ў Саветах прадаўжаюцца. У Екацерынбургу ГПУ арыштавала ўсіх студэнтаў работніцкага ўнівэрсытэту, дзе Зіноўеў быў рэктарам. У Маскве Сталін загадаў зрабіць аснаўную чыстку камуністаў. Дзеля гэтага некалька тысяч чыноўнікаў апынуліся бяз спосабу да жыцьця: адабралі ад іх хлебныя картачкі, не далі грошай і прыказалі выбірацца з чырвонай сталіцы. З гэтай прычыны шырыцца масавае самагубства. У Маскве 200 камуністаў кончылі самагубствам”.
“Звязда”, 1945 год. Паведамленьне ТАСС:
“У Камітэце па справе мастацтваў пры Соўнаркоме СССР адбыўся прагляд новага мастацка-гістарычнага фільма “Іван Грозны” (першая серыя). Аўтар сцэнарыя і пастаноўшчык — Сяргей Эйзенштэйн… У карціне паказваецца асоба і дзяржаўная дзейнасць Івана Грознага — аднаго з самых адукаваных і перадавых розумаў свайго часу. У фільме паказана бязлітасная барацьба рускага цара супроць феадальных князёў і баяр, супроць усяго таго, што супраціўлялася росту і росквіту Русі. Музыку для карціны напісаў кампазітар Сяргей Пракоф’еў”.