Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 13 студзеня ў Беластоку выйшаў чарговы нумар тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва”.
На першай паласе сёньняшняга нумару “Нівы” – матэрыял пра тое, што польскі Сэйм, пасьля 15 гадоў разгляду, нарэшце ухваліў “Закон аб нацыянальных меншасьцях”, паводле якога ў гмінах, дзе пражываюць ня менш 20% прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнай меншасьці, мова гэтай меншасьці можа ўжывацца ў якасьці гэтак званай “дапаможнай мовы”.
На Беласточчыне такіх гмінаў 12, у тым ліку Гарадок, Бельск, Гайнаўка, Нараўка, Чаромха ды іншыя. Там беларусы змогуць зьвяртацца ў органы ўлады на роднай мове, а таксама мець назвы вуліцаў і ўстановаў па-беларуску, калі за гэта выкажуцца больш за палову жыхароў. Газэта піша, што дэпутат Сэйму, беларус Яўген Чыквін, ужо паабяцаў сваім коштам паставіць першую дзьвюхмоўную шыльду ў сваёй роднай гміне Орля.
Варта спадзявацца, што гэты закон у пэўнай ступені затрымае працэс асыміляцыі беларусаў, які, як можна даведацца з артыкула прафэсара Яўгена Мірановіча “Ліквідацыя беларускай тапаніміі на Беласточчыне”, закрануў і назвы беларускіх населеных пунктаў – некаторыя былі зьмененыя да непазнавальнасьці. Спадар Мірановіч піша пра шчырага змагара за захаваньне беларускасьці ў назвах вёсак Беласточчыны, спадара Яраслава Яновіча, які напярэдадні выдаў кніжку, прысьвечаную гэтай праблеме.
Між тым усё часьцей у “Ніве” можна прачытаць, што на Беласточчыне штораз больш дзяцей хочуць вывучаць беларускую мову. Вось і гэтым разам газэта распавядае пра гімназію ў мястэчку Дубіны, дзе сярод гімназістаў дзьвюх першых клясаў родную мову вывучаюць ужо 25 чалавек. Амаль усе яны зьбіраюцца паступаць у Гайнаўскі беларускі ліцэй.