Іна Студзінская, Менск Міністэрства аховы здароўя паставіла задачу: у кожным раёне стварыць лякарню сястрынскага догляду на базе сельскай участковай лякарні і распрацаваць адпаведную заканадаўчую базу, што будзе рэглямэнтаваць функцыянаваньне такой мэдыка-сацыяльнай установы.
Не сакрэт, што ня вельмі шануюць людзей сталага веку ў паліклініках і лякарнях. Дый часьцей пажылому самотнаму чалавеку патрэбна ня столькі мэдычная дапамога, лячэньне, колькі догляд і сацыяльная дапамога. Зараз у Менску і буйных гарадох ствараюцца герыятрычныя цэнтры, якія займаюцца менавіта праблемамі пажылых людзей, арганізацыяй дзённых стацыянараў і стацыянараў у хатніх умовах. Дарэчы, у сталіцы на базе паліклінікі нумар 14 створаны такі цэнтар і адкрыта інфалінія: Міністэрства аховы здароўя сьцьвярджае, што кожны сталы мянчук можа патэлефанаваць на нумар 299-58-15 і патрабаваць вырашыць свае праблемы…
У вялікім горадзе заўсёды лягчэй дамагчыся дапамогі. А вось сельскія жыхары, асабліва ў так званых непэрспэктыўных аддаленых вёсках, дзе зачыняюцца ўчастковыя лякарні, нават тэрмінаў такіх – геранталёгія, герыятрычны цэнтар – ня чулі…
Пераважна для пажылых сельскіх жыхароў і будуць, паводле Міністэрства аховы здароўя, стварацца такія лякарні сястрынскага догляду. Участковыя лякарні ў вёсках і так сталі, па сутнасьці, лякарнямі сястрынскага догляду – часьцей за ўсё, там знаходзяцца пацыенты, якія хочуць, так бы мовіць, перазімаваць у добрых умовах, перабыць да вясны. Склаўся нават устойлівы выраз – “паляжаць у шпіталі”, а не палячыцца.
Магчыма, бальшыня зь іх робіць гэта не ад добрага жыцьця. У краіне больш за 1 мільён 800 тысяч жыхароў, старэйшых за 60 гадоў. Амаль паўмільёны зь іх жывуць асобна ад дзяцей ці наагул не маюць сваякоў, якія б даглядалі іх. Бальшыня самотных людзей сталага веку жыве ў вёсках, дзе трэба і вады нанасіць, і печ пратапіць. Таму паляжаць у лякарні для іх – у нейкай ступені паратунак.
Чым адрозьніваюцца лякарні сястрынскага догляду ад дамоў-інтэрнатаў? Прынцыповае адрозьненьне ў тым, што чалавек, які трапляе ў дом-інтэрнат, пасяляецца там на пастаяннае месца жыхарства. А ў лякарнях сястрынскага дагляду ёсьць абмежаваньні – там людзі могуць знаходзіцца да 6 месяцаў цягам году.
Вось меркаваньне загадчыцы аддзелу мэдэкспэртызы і рэабілітацыі Міністэрства аховы здароўя Ганны Лукіной:
(Лукіна: ) “Псыхалягічная настроенасьць немалаважная для пажылога чалавека – ён ведае, што ў яго ёсьць дом, а некаторы час ён можа перабыць у лякарні сястрынскага догляду. Для сельскага насельніцтва гэта цяжкі зімовы пэрыяд. Альбо калі чалавек з цяжкім захворваньнем, і родныя нейкі час ня могуць яго даглядаць. І на гэты пэрыяд яго шпіталізуць у сястрынскую лякарню. Таму гэта вельмі зручная форма. Тым больш што ўзначальвае такую лякарню доктар, тут будуць і мэдыка-сацыяльныя паслугі, і яшчэ нагляд лекара”.
За чый кошт такая дапамога будзе ажыцьцяўляцца? Натуральна, што за перабываньне ў лякарні сястрынскага догляду давядзецца плаціць. Тлумачыць галоўны лекар Рэспубліканскага клінічнага шпіталю ветэранаў Валеры Усьміч.
(Усьміч: ) “Ад 70 да 90% пэнсіі будзе адлічацца ў даход такой лякарні сястрынскага догляду. Паверце, гэта пакрывае толькі 40-50% тых выдаткаў, якія ідуць на лячэньне, догляд і абслугоўваньне пацыентаў такой лякарні”.
Такім чынам, паслугі лякарні сястрынскага догляду прыйдзецца аплачваць пажылым людзям са сваёй пэнсіі. Дарэчы, ужо ёсьць адна такая, так бы мовіць, паказальная лякарня – у вёсцы Бабічы Глыбоцкага раёну. Але стварэньне такой лякарні ў кожным раёне – справа, на жаль, ня вельмі блізкай будучыні, канстатавалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.