Немцы змогуць зьбіваць скрадзеныя самалёты...

БЭРЛІН. Нямецкі прэзыдэнт Хорст Кёлер падпісаў закон, паводле якога паветраныя сілы змогуць зьбіваць скрадзеныя самалёты, калі гэта загадае фэдэральны ўрад. Прэзыдэнт сказаў пры гэтым, што ён мае сур’ёзныя засьцярогі адносна закону і хоча, каб яго вывучыў фэдэральны Канстытуцыйны суд. Ініцыятарам законапраекту стаў урад Гэрхарда Шродэра пасьля тэрарыстычных нападаў у ЗША 11 верасьня 2001 году.