Іваноў сказаў, што Расея не зьбіраецца прадаваць Сірыі ракеты "Іскандэр"

ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Сяргей Іваноў адмаўляў, што Расея мае пляны прадаць Сірыі сучасныя ракетныя сыстэмы. Ён выступаў пасьля перамоваў у Вашынгтоне з Дзяржсакратаром Колінам Паўэлам. Іваноў сказаў, што паміж Расеяй ды Сірыяй не адбываюцца перамовы наконт паставак ракет “Іскандэр”. Маючы іх, Сірыя магла б нанесьці удар па Ізраілю. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр назваў Сірыю спонсарам тэрарызму. Паведамленьні наконт магчымага продажу ракетных сыстэмаў “Іскандэр” Сірыі зьявіліся ў ізраільскіх і расейскіх сродках масавай інфармацыі. Вядома, што 24 студзеня Маскву наведае сірыйскі прэзыдэнт Башар Аль-Асад.