Амбасадар Францыі ўручыў францускія дзяржаўныя дыплёмы гомельскім студэнтам

Казімір Яноўскі, Гомель Сёньня падчас візыту ў Гомель амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі ўручыў францускія дзяржаўныя дыплёмы рознай вартасьці больш як сотні студэнтам Франка-беларускага інстытуту кіраваньня.
Судырэктар установы зь беларускага боку Аляксандр Гаўрылюк атрымаў адмысловы знак “Акадэмічныя Пальмы”.

Франка-беларускі інстытут кіраваньня створаны амаль дзесяць гадоў таму пры Гомельскім унівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Да гэтага спрычыніліся міністэрства замежных спраў Францыі і ягоная амбасада ў Менску.

Паралельнае навучаньне ў дзьвюх установах дазваляе студэнтам атрымліваць сапраўды эўрапейскую адукацыю.