Сьвятлана Курс, Прага Вывад украінскіх войскаў з Іраку – палітычна важны, але ваенным сэнсе нязначны крок, – лічаць міжнародныя спэцыялісты ў сфэры бясьпекі. Украіна заявіла, што сёлета выведзе свой кантынгент з 1600 вайскоўцаў, пасьля таго як 8 украінскіх жаўнераў загінулі ў складзе выбухоўкі ў Іраку. Польшча заявіла, што на траціну зьменшыць свой кантынгент, затое Вялікая Брытанія дашле дадаткова 400 вайскоўцаў.
Вывад украінскіх войскаў з Іраку – палітычна важны, але ў ваенным сэнсе нязначны крок. Міністар абароны Украіны Аляксандар Кузьмук заявіў:
(Кузьмук: ) “Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма даў заданьне міністру абароны й міністру замежных справаў, каб яны неадкладна пачалі плянаваць вывад украінскага кантынгенту з Рэспублікі Ірак ў першай палове гэтага году”.
Кузьмук сказаў, што войскі пачнуць выводзіць з Іраку ў сакавіку ці красавіку, але сёньня Ўкраінскі парлямэнт заклікаў да яшчэ хутчэйшага вываду. Прысутнасьць украінцаў у Іраку ня надта віталася дома. Рашэньне пра вывад стала яшчэ больш актуальным пасьля гібелі ў нядзелю васьмі украінцаў і казаха ў выніку выбуху бомбаў, якія яны рыхтавалі да зьнішчэньня.
Валеры Чалы – аналітык дасьледнага Цэнтру Разумкова ў Кіеве:
(Разумкоў: ) “Гэтае рашэньне не было выпадковым. Па-першае, у сьнежні парлямэнт прыняў пастанову, якая насіла рэкамэндацыйны характар. Натуральна, сьмерць самай вялікай колькасьці украінскіх жаўнераў з пачатку кампаніі ў Іраку дала шокавы стымул для гэтага рашэньня. І хаця я буду цынічны ў гэтым сьцьверджаньні – рашэньне хутчэй за усё мае палітычнае адценьне”.
Загад Кучмы некаторыя аналітыкі разглядаюць як спробу адсунуць на задні плян Віктара Юшчанку, які хутка павінен замяніць Кучму на пасадзе прэзыдэнта. Віктар Юшчанка таксама заявіў, што вывад войскаў з Іраку – сярод прыярытэтаў ягонай будучай дзейнасьці. Варшава абвясьціла, што пасьля ірацкіх выбараў 30 студзеня на траціну скароціць свой кантынгент. Гішпанія і Філіпіны сышлі з Іраку летась. У той жа час Брытанія, Грузія і Армэнія наадварот абвясьцілі аб павелічэньні або уводзе кантынгентаў. Прадстаўнік Дзярждэрпартамэнту ЗША Эдам Эрлі выказаў спачуваньне сем’ям загінулых украінцаў і заявіў, што вывад кантынгенту ня зьменшыць унёску Ўкраіны.
(Эрлі: ) “Украіна добра падтрымала шматнацыянальныя сілы ў Іраку. Гэта краіна, якая трымала адзін з найбольшых кантынгентаў. Яны – важны партнэр кааліцыі. Мы цэнім іхны унёсак і бачым і спачуваем ім”.
Джуліян Ліндлі-Фрэнч, жэнэўскі аналітык у справах бясьпекі, кажа што вывад украінскіх і польскіх войскаў будзе ударам па шматнацыянальнай кааліцыі, бо патрэбна шмат вайскоўцаў для забесьпячэньня міру ў Іраку.
(Ліндлі-Фрэнч: ) “Насамрэч відавочна, што патрэба ў войсках для стабілізацыі сытуацыі застаецца. Я лічу, што палякі і ўкраінцы карыстаюцца павелічэньнем колькасьці брытанскіх і амэрыканскіх войскаў, каб самім сысьці з Іраку. У нейкім сэнсе яны змушаюць амэрыканцаў і брытанцаў трымаць вялікія кантынгенты ў Іраку больш доўгі тэрмін”.
Але брытанскі аналітык Пол Корніш лічыць, што украінцы і палякі менш істотныя за амэрыканскія й брытанскія войскі, якія могуць весьці інтэнсіўныя дзеяньні супраць партызанскай тактыкі ваяўнікоў. На думку Корніша, няважна, зь якой краіны жаўнеры, важныя іх прафэсійныя якасьці. У кожным выпадку, канчатковае рашэньне ў гэтай справе можа вынесьці толькі Віктар Юшчанка.
За час знаходжаньня ў Іраку – зь 2003 г. – загінулі 16 украінскіх жаўнераў.