Эўразьвяз спрашчае іміграцыйныя правілы

БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз заявіў сёньня, што неабходны паслабленьні ў ягоным іміграцыйным заканадаўстве. Упаўнаважаны ў справах заканадаўства Франка Фратыні заявіў, што ў краінах Эўразьвязу востра не хапае кваліфікаваных рабочых. Фратыні зьвярнуўся да ўрадаў з просьбаю распрацаваць юрыдычныя стандарты іміграцыі. Чакаецца, што гэтак званая “зялёная кніга” іміграцыі будзе прадстаўленая на разгляд Эўрапарлямэнту.