Юры Дракахруст, Прага “У нас урад па-ранейшаму зьяўляецца нейкім аддзелам “Газпрому”. Атрымліваецца, што паднялі цану на мяжы, а мы пераклалі ўсё гэта на насельніцтва. Тады не патрэбны ўрад і нават прэзыдэнт не патрэбны, і ў нас у краіне будзе кіраваць “Газпром”, – такія заявы зрабіў сёньня Аляксандар Лукашэнка на ўрадавай нарадзе па пытаньнях энэргазабесьпячэньня.
Напрыканцы году “Белтрансгаз” і “Газпром” падпісалі пагадненьне пра пастаўкі і транзыт газу ў 2005 годзе, паводле якога для Беларусі захоўваецца леташні кошт газу – прыблізна 47 даляраў за тысячу кубамэтраў, і стаўка транзытнага тарыфу.
Аднак з 1 студзеня Беларусь і Расеі перайшлі ва ўзаемным гандлі на парадак спагнаньня падатку на даданую вартасьць па краіне прызначэньня. Беларускі бок разьлічваў, што з прычыны гэта цана на расейскі газ будзе меншай – прыблізна 40 даляраў за тысячу кубоў.
Аляксандар Лукашэнка яшчэ 31 сьнежня выказваў незадавальненьне падпісаным пагадненьнем. “За што спрачаемся – казаў ён тады – за тры-чатыры даляры на тысячу кубамэтраў. Але тады што мы за браты?”
На сёньняшняй нарадзе ён абрынуўся з крытыкай на ўрад: “Чаму не падвышаем тарыфы на перапампоўваньне газу? Кажаце, “Газпром” кулаком патрос. Хай трасуць, а мы тут будзем “Газпрому” даўгі налічваць, калі яны будуць з намі разьлічвацца па больш высокай цане” – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён сказаў, што Расея парушыла ўсе двухбаковыя пагадненьні, асабліва наконт роўных цэнаў у межах саюзу.
Лукашэнка падкрэсьліў, што ні ў якім выпадку не адмяняе свайго патрабаваньня, каб тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі на працягу года падвышаліся ня больш як на 5 даляраў.