У ноч на праваслаўнае Раство згарэў “Опэль” старшыні палякаў Беларусі

Міхал Карневіч, Горадня У ноч на праваслаўнае Раство ў Горадні згарэў прыватны “Опэль” старшынi Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуша Кручкоўскага.
Машына знаходзілася на стаянцы побач з домам па вуліцы Горкага, дзе жыве Тадэвуш Кручкоўскі. Па факце заведзена крымiнальная справа.

Экспэрты выключылi магчымасьць самазапаленьня машыны. Тадэвуш Кручкоўскi лічыць, што гэта падпал, і што гэта зьвязана зь ягонай дзейнасьцю на пасадзе старшыні Саюзу палякаў Беларусі.