Алесь Аркуш, Полацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Летась падчас сьвяткаваньня Скарынаўскага дня пісьмовасьці полацкія ўлады вырашылі зрабіць добрую справу – усталяваць дзьве мэмарыяльныя шыльды: адну – паэту Янку Журбу, другую – кампазытару Міколу Пятрэнку, аўтару славутай песьні “Ручнікі”. Мясцовыя кіраўнікі перастрахаваліся і запрасілі на цырымонію адкрыцьця пісьменьнікаў зь Менску, надзейных. Мерапрыемства прайшло па традыцыйным сцэнары. Неўзабаве ўсё скончылася і людзі пачалі разыходзіцца. Я таксама рушыў у адваротным кірунку, але дарогу мне заступілі два маладзёны: высокія, сучасныя, з моднымі фрызурамі, з плэерамі і мабільнікамі.
“Прабачце, гэта вы Алесь Аркуш?” – далікатна зьвярнуліся яны да мяне. “Так, гэта я”. “Не маглі б вы пакінуць аўтограф?” Адзін з хлопцаў у руках трымаў полацкі нумар “ARCHE”. “Мог бы”. Вакол нас пачаў зьбірацца гурт людзей. Некаторыя таксама трымалі ў руках часопіс. Калі маладзёны падзякавалі і сышлі, я спытаў у Міколы Шарагі, які дачакаўся сваёй чаргі па аўтограф: “А што за хлопцы?” “Ня ведаю... Не адзін Гаўрыла ў Полацку”, – адказаў Мікола. Ён пасьміхаўся – відавочна, быў задаволены такім нечаканым завяршэньнем мерапрыемства.
Не адзін Гаўрыла ў Полацку – ці не любімая прымаўка на Полаччыне. Гэта значыць, што не адзін ты такі ёсьць. У іншых мясцінах Беларусі кажуць інакш: напрыклад, ня ўсё тое сонца, што глядзіць у ваконца, або такі варыянт: толькі й розуму, што ў цябе; а на Палесьсі скажуць так: і за Гомлем людзі ё. У расейскай мове гэты сэнс перадае прымаўка не только свету, что в окошке.