Любоў Лунёва, Менск Актывіста моладзевага руху “Зубр” Мікіту Сасіма вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня пад падпіску аб нявыезьдзе. Актывіст руху “Зубр” быў затрыманы ўначы 8 студзеня. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нанёс матэрыяльны ўрон дзяржаве надпісамі: “Свабоду Марынічу!” на некаторых будынках у цэнтры беларускай сталіцы. За апошнія пяць гадоў – гэта чацьвёртая справа за палітычныя графіці.
Мікіту Сасіма трымалі амаль трое сутак у дзяжурнай частцы і ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Справу вядуць сьледчыя ўпраўленьня ўнутраных справаў Ленінскага раёну Менску.
Пасьля таго, як сьледчыя абралі мерай стрыманьня падпіску аб нявыезьдзе, Мікіта Сасім выйшаў на волю. Вось што ён сказаў Радыё Свабода на ганку будынку міліцыі Ленінскага раёну.
(Сасім: ) “У мяне былі дзьве вочныя стаўкі з двума супрацоўнікамі службы бясьпекі прэзыдэнта. Перад тым, як мяне завезьлі на ІВС, а гэта адбылося толькі ўчора аб 11 гадзіне, я сядзеў у дзяжурнай частцы міліцыі. Мне мае паплечнікі прыносілі харчовыя перадачы, іх адмаўляліся браць… Да таго ж трэба было па 2-3 гадзіны стукаць у дзьверы, каб супрацоўнікі міліцыі адвялі ў прыбіральню. Ну гэта звычайная ганебная практыка паводзінаў міліцыянтаў у дзяжурнай частцы міліцыі. Тым ня менш я лічу, што справа палітычная і, што ёсьць загад зьверху”.
Мікіта Сасім стаў восьмым абвінавачаным за палітычныя графіці. У 1998 годзе на 18 месяцаў пакаралі пазбаўленьнем волі студэнта журфаку БДУ Аляксея Шыдлоўскага і на год умоўна – школьніка Вадзіма Лабковіча за антыпрэзыдэнцкія надпісы ў Стоўбцах.
У 2001 годзе за надпісы: “Зубр” на будынку партызанскага выканкаму пакаралі штрафамі Аляксея Шыдлоўскага, Сяргея Коктыша, Аляксандра Ермакова і Анатоля Алізара.
Летась супраць актывістаў “Зубру” Кацярыны Клімко і Максіма Громава распачалі крымінальную справу за надпісы: “Свабоду Марынічу!” на прыпынках аўтобусаў па праспэкце Францішка Скарыны. Іх абвінавачвалі ў нанясеньні надпісаў цынічнага зьместу. Але потым сьледзтва пагадзілася з адвакатам, што заклік “Свабоду Марынічу!” не зьяўляецца цынічным і справу спынілі.
Згодна з крымінальным кодэксам, калі віна Мікіты Сасіма будзе даказана, суд можа пакараць яго штрафам альбо абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі да двух гадоў