Амэрыканскі кангрэсмэн паехаў у Пхеньян

ПХЕНЬЯН. Амэрыканскі кангрэсмэн, дэмакрат Том Лантас прыбыў з 4-дзённым візытам у Паўночную Карэю. Лантас заявіў: “Я чакаю, што на перамовах ў прадстаўнікамі Паўночнай Карэі мы абмяркуем пытаньні ядзернай праграмы Пхеньяну, пэрспэктыву далучэньня краіны да сусьветнай супольнасьці і пытаньні правоў чалавека”. У верасьні Паўночная Карэя адмовілася ад удзелу ў чарговым раўндзе шматбаковых перамоваў па ўрэгуляваньня крызыса вакол ейнай ядзернай праграмы. Тры папярэдніх раўнды былі безвыніковыя. Вашынгтон дамагаецца спыненьня ядзернай праграмы Паўночнай Карэі узамен на эканамічную дапамогу гэтай галадаючай краіне.