Праваслаўныя сьвяткуюць Божае Нараджэньне

БЭТЛЕЕМ. Праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Божае Нараджэньне ў Беларусі, Грузіі, Расеі, Сэрбіі, Палестыне ды ва Ўкраіне. У Бэтлееме ў сьвяткаваньнях праваслаўных хрысьціянаў узяў удзел Махмуд Абас, якога лічаць самым верагодным кандыдатам на пасаду прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі.