Ігар Карней, Менск Сёньня ў Менску стартуе міжнародны хакейны турнір на прызы Аляксандра Лукашэнкі. У спаборніцтвах возьмуць удзел зборныя вэтэранаў шасьці эўрапейскіх краінаў, а Беларусь будзе прадстаўляць каманда Лукашэнкі. У адміністрацыі кіраўніка Беларусі сьцьвярджаць, што турнір гэты некамэрцыйны і вялікіх выдаткаў не нясе. Аднак самі ўдзельнікі спаборніцтваў кажуць, што беларускі бок цалкам бярэ на сябе дастаўку і разьмяшчэньне спартоўцаў, а таксама забаўляльную праграму для гасьцей “на самым высокім узроўні”. Менавіта такога ўзроўню запатрабаваў ад старшыні фэдэрацыі хакею Ўладзімера Навумава Аляксандар Лукашэнка.
Адметны склад беларускай зборнай. Гэта Аляксандар і Дзьмітры Лукашэнкі, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў, дырэктар спарткомплексу “Раўбічы” і капітан тэніснай каманды Сяргей Цяцерын, трэнэр хакейнай моладзевай зборнай, якая днямі пацярпела паразу на чэмпіянаце сьвету, Міхаіл Захараў, бізнэсовец Юры Чыж, а таксама былыя футбалісты Людас Румбуціс і Юры Курбыка. З колісь дзейных хакеістаў заяўленыя Аляксандар Андрыеўскі, Алег Мікульчык і Андрэй Расолька. Што да рэальных зорак, якія колісь абаранялі гонар нацыянальных зборных, то пра гэта я пацікавіўся ў аднаго з удзельнікаў турніру, Людаса Румбуціса.
(Румбуціс: ) “Мне, натуральна, на тым узроўні ранавата змагацца, цяжкавата. Я ведаю, што Сяргей Макараў у расейцаў прыехаў, прыехалі швэды, чэхі, якія на Алімпіядзе ў Нагана гулялі. А ў складзе ўкраінцаў увогуле 15 чалавек, якія нядаўна яшчэ на чэмпіянатах сьвету за зборную выступалі”.
Турнір урачыста адкрые сам Аляксандар Лукашэнка. Тым часам у прэсавай службе прэзыдэнта запэўніваюць, што турнір на прызы кіраўніка Беларусі некамэрцыйны, а таму нейкія прэміяльныя ўдзельнікам спаборніцтваў не прадугледжаныя. Будуць адмысловыя прызы лепшым гульцам, але што канкрэтна — застаецца таямніцай. Вядома толькі, што галоўны прыз спаборніцтваў — гэта амаль мэтровая крышталёвая ваза.
Аднак той жа Людас Румбуціс кажа, што сам факт запрашэньня такой колькасьці замежных гасьцей мае на ўвазе значныя выдаткі.
(Румбуціс: ) “Сам факт, што можна прыехаць і цябе арганізатары прымаюць — гэта вялікая справа. Бо, як правіла, гэта дарагое мерапрыемства: і арэнда лёду, і пражываньне, і харчаваньне — і ўсё гэта бярэ на сябе беларускі бок”.
А вось былы спартовы тэлекамэнтатар Уладзімер Даўжэнка называе Першы калядны хакейны турнір забавай, якая даспадобы перадусім уладам.
(Даўжэнка: ) “У сьвяточныя дні чым болей забаваў, тым лепей. Але ў краіне неяк прызвычаіліся да забаваў, якія ініцыюе ўлада. Гэтае мерапрыемства таксама знаходзіцца ў шэрагу такіх забаваў, і гэта ўжо стала неад’емнай часткай жыцьця нашага народу, як, прыкладам, пачысьціць зубы. Але ў кожным мерапрыемстве нейкі фон знаходзіцца. Дык вось на тле паразы моладзевай зборнай на чэмпіянаце сьвету гэта ўсё можа выклікаць і ўсьмешку, і нават сарказм”.
Сёньня хакейны турнір на прызы Лукашэнкі адкрываецца адразу чатырма матчамі. У першай гульні беларусы на чале з Лукашэнкам сустрэнуцца з камандай Швэцыі.