Ганна Сурмач, Прага (12.28.2004) Новая перадачы сэрыі “Беларусы ў замежжы”. Удзельнікі: Алена Макоўская (Менск), Віталь Зайка (Нью-Ёрк), Вячка Станкевіч (Нью– Ёрк), Алег Рудакоў (Іркуцк).
Якім быў адыходзячы год для беларускага замежжа, зь якімі набыткамі і стратамі сустракае беларуская дыяспара год 2005 – на гэтыя пытаньні ў чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжою” адказваюць старшыня Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету спадарыня Алена Макоўская і замежныя беларусы.
Як Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” ацэньвае вынікі сёлетняга году, наколькі плённым ён быў для беларускага замежжа? Калі ласка, Алена Макоўская, што Вы маглі б адказаць на гэтае пытаньне?
(Макоўская: ) “Шмат значных падзеяў адбылося ў беларускім замежжы за мінулы год. Напачатку хацела б адзначыць, бадай, самыя адметныя з іх. У красавіку ў Вільні была створаная Асацыяцыя дэмакратычных беларускіх арганізацыяў краінаў Балтыі, а напрыканцы жніўня ў Празе адбылася Першая сустрэча беларусаў Эўропы, на якой быў закладзены Дэмакратычны форум беларусаў Эўропы і створана Каардынацыйная рада. У верасьні адбыўся зьезд новай хвалі эміграцыі ў Бэльгіі і заснавалася Беларуская ўнія, як рэпрэзэнтант беларускай палітычнай эміграцыі. У траўні адбыўся ўстаноўчы сход Зьвязу беларусаў Нямеччыны. У Варшаве быў створаны Грамадзкі камітэт пабудовы ў польскай сталіцы помніка народным пісьменьнікам Беларусі Янку Купалу і Якубу Коласу.
Хочацца адзначыць такія інфармацыйныя навінкі, як новыя сайты ў Інтэрнэт – сайт суполкі "Скарына" ў Чэхіі, таксама распрацоўшчыкі сайту "Беларуская палічка", бальшыня зь якіх належаць да беларускай дыяспары, прапанавалі свой новы праект "Электронная энцыкляпэдыя" (www.slounik.org), на якім сабралі беларускія слоўнікі і энцыкляпэдыі.
Цягам году ў беларускім замежжы было выдадзена шмат кнігаў – "Магдалена Радзівіл і грэка-каталіцкая царква ў Беларусі", аўтар айцец Аляксандар Надсан зь Вялікабрытаніі, "Чэслаў Сіповіч – сьявятар і беларус" таксама аўтарства айца Аляксандра.
Былі выдадзеныя матэрыялы канфэрэнцыі, якая адбылася ў 2001 годзе ў Лёндане "Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры". У Польшчы выйшла кніга Міхася Андрасюка "Мясцовая гравітацыя". Да 10-гадовага юбілею беларускай суполкі "Уздым" ў латыскім Даўгавапілсе (Дзьвінску) выдалі зборнік пра дзейнасьць гэтай арганізацыі. У Новасыбірску выйшаў зборнік вершаў беларускіх аўтараў Сыбіру “Мая Радзіма”. Віктар Кавалеўскі з Аўстраліі аднавіў выданьне часапіса "Новае жыцьцё", які друкаваўся ў Мэльбурне і Сыднэі ў 1950-59 г.г.”.
(Сурмач: ) “Сп. Алена, вядома, што сама “Бацькаўшчына” таксама выдавала кнігі пра беларускае замежжа?”
(Макоўская: ) “Я хачу паведаміць і пра тыя кнігі, якія выдала наша згуртаваньне. Гэта, найперш, "Матэрыялы другога і трэцяга зьездаў беларусаў сьвету". У гэтым годзе мы нават заснавалі кніжную сэрыю, прысьвечаную беларускай эміграцыі. У гэтай сэрыі ўжо выйшлі першыя кнігі – "Месца выданьня – Парыж" пра беларускую паваенную эміграцыю ў Францыі, далей – кніга пра ўдзел беларусаў у бітве пад Монтэ-Касына. Да канца году пабачыць сьвет трэцяя кніга сэрыі – "Беларусы ў Аўстраліі" аўтарства Натальлі Гардзіенкі. Таксама выйшла з друку новая кніга Лідзіі Савік пра Барыса Кіта "Грамадзянін сьвету".”
(Сурмач: ) “А вось як ацэньвае мінулы год у жыцьці беларусаў Нью –Ёрку старшыня тамтэйшага аддзелу Беларуска– Амэрыканскага Задзіночаньня Віталь Зайка”.
(Зайка: ) “Я б не сказаў, што гэты год быў нейкі пераломны, ці нейкі адметны ад іншых. Але за гэты год наша арганізацыя вырасла недзе на сотню новых сяброў, цяпер у нас каля трох сотняў чалавек.
Безумоўна, у нас праводзіліся таварыскія імпрэзы, сьвяткаваньні, далей працягвала выходзіць газэта "Беларус". Так што мы з аптымізмам глядзім у будучыню”.
(Сурмач: ) “Сп. Віталь, Вы досыць сьціпла ацанілі набыткі вашай арганізацыі. Але я б хацела дапоўніць да сказанага Вамі, што нью-ёркскія беларусы, як і раней, займаліся ня толькі ўласнымі праблемамі, але і дапамагалі Бацькаўшчыне. Найперш тым, хто прыяжджаў зь Беларусі ад дэмакратычных арганізацый, дапамагалі ім у кантактах з амэрыканскімі структурамі. Так?”
(Зайка: ) “Зрабіць нейкую сустрэчу, наладзіць імпрэзу – гэта мы стараліся рабіць. Бралі ўдзел у шэрагу захадаў, акцыяў дзеля таго, каб быў прыняты Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Наша арганізацыя і яе сябры маюць непасрэднае дачыненьне да прыняцьця гэтага дакумэнту, спадзяемся, што ён паспрыяе дэмакратызацыі Беларусі”.
(Сурмач: ) “Мне здаецца, варта падкрэсьліць, што галоўным дасягненьнем амэрыканскіх беларусаў у сёлетнім годзе як раз і ёсьць тое, што ўрэшце гэты дакумэнт быў прыняты. У справе яго падрыхтоўкі прымалі ўдзел беларусы па ўсёй Амэрыцы.
Я папрасіла больш падрабязна распавесьці пра гэта сп. Вячку Станкевіча, які сам прыняў дзейсны ўдзел у акцыі падтрымкі Акту як прадстаўнік Рады БНР”.
(Станкевіч: ) “Гэты дакумэнт упершыню быў ініцыяваны сэнатарам Гэлмсам яшчэ ў 2001 годзе, але тады ён не прайшоў. У 2003 годзе ізноў ініцыявалі гэты законапраект. Гэтым разам нашая грамада ўжо болей актыўна ўключылася ў працу”.
(Сурмач: ) “Вы зьбіралі лісты ў падтрымку?”
(Станкевіч: ) “Так, арганізоўвалі вельмі актуальную падтрымку, дапамаглі знайсьці тых, хто падтрымаў гэты законапраект. Мы зьбіралі подпісы сярод беларусаў Амэрыкі, людзі дасылалі лісты, мы абыходзілі кангрэсмэнаў. Адзін такі дзень зрабілі нам, які мы можа так перабольшана назвалі "Дзень Беларусі ў Амэрыканскім Кангрэсе", напачатку гэтага году. Прыехалі людзі з розных месцаў Амэрыкі і мы адведалі ня толькі сваіх кангрэсмэнаў, але таксама і іншых.
Адным словам, стараліся зрабіць усё магчымае, каб гэтым разам праект прайшоў. Падобная праца рабілася разам з дэлегацыямі, якія прыяжджалі ў Вашынгтон зь Беларусі. Дэлегацыі, якія былі зь Беларусі, сыгралі сваю ролю. Было, напрыклад, спатканьне са сьпікерам Кангрэсу, і ён амаль што абяцаў, што дагледзіць за тым, каб закон быў прыняты. Гэта была моцная падтрымка для нас з боку вельмі ўплывовага чалавека. Мы як бы супольна пастараліся пра тое, каб закон быў прыняты”.
(Сурмач: ) “Пэўна, на гэтым праца ня скончаная?”
(Станкевіч: ) “У наступным годзе асноўнае заданьне і нам тут у Амэрыцы і людзям, якія прыяжджаюць зь Беларусі, зрабіць усё магчымае, каб гэты Акт падмацаваць рэальнымі справамі і гэткім чынам спрыяць сапраўднай дэмакратызацыі Беларусі.
Цяпер застаецца дагледзець, каб закон быў падмацаваны рэальнымі сродкамі. З нашага боку мы стварылі такую працоўную групу, якая будзе рабіць усё магчымае, каб трымаць гэтае пытаньне на ўвазе, каб пра нас не забыліся. Гэта нашая асноўная задача цяпер.
Таксама ёсьць такое заданьне, каб дапільноўваць таго, каб іншыя людзі, у якіх ёсьць іншыя мэты, каб яны не дабраліся да тых магчымасьцяў, якія нам прадстаўляюцца. Мы маем сталыя сувязі з рознымі ўстановамі і гэта нам дапаможа паказаць ім – хто ёсьць хто”.
У жыцьці беларускай дыяспары на Захадзе сёлетні год быў адзначаны і знамянальнымі юбілеямі. У траўні споўнілася 50 гадоў нашай беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, у арганізацыі якой паўстагодзьдзя таму самы дзейсны ўдзел прыняла беларуская паваенная эміграцыя і, найперш, два прэзыдэнты Рады БНР Мікола Абрамчык і Вінцук Жук-Грышкевіч.
Беларускія эмігранты складалі доўгі час творчы калектыў беларускай рэдакцыі.
Паваенная эміграцыя ў гэтым годзе таксама адзначыла 60-ю гадавіну свайго выгнаньня на чужыну. 50 гадоў адсьвяткавала ў Таронта Парафія сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Беларуская аўтакефальная царква на эміграцыі сёлета атрымала новага эпіскапа, які заняў месца адышоўшага Ўладыкі Мікалая.
Хацелася б адзначыць і такую важную падзею, як 26 Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая сёлета адбылася напачатку верасьня ў Таронта.
Станоўчыя зьмены, як ужо пра гэта сказала сп. Макоўская, адбыліся ў жыцьці беларусаў у Эўропе. Я хачу дадаць да сказанага, што ў гэтым годзе на Радыё Швэцыі ўпершыню адчынілася праграма на беларускай мове.
А зараз перанясемся на Ўсход і завітаем у госьці да беларусаў Сыбіру. Адна з найбольш дзейсных беларускіх суполак Расейскай Фэдэрацыі працуе, менавіта, ў сыбірскім горадзе Іркуцку. Паслухаем старшыню Іркуцкага таварыства Беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алега Рудакова.
(Рудакоў: ) “У нас гэты год прайшоў у напружаным працоўным рытме. Мы правялі цэлы шэраг мерапрыемстваў. Мабыць, самым галоўным для нас быў Тыдзень беларускай культуры ў Іркуцку. На гэты тыдзень мы запрасілі зь Беларусі Тэатар беларускай драматургіі, яны прывезьлі з сабою 7 спэктакляў. Былі ня толькі спэктаклі, мы таксама ўпершыню правялі беларускі кірмаш у цэнтры гораду, цэнтар Іркуцка раптам ператварыўся ў маленькую Беларусь. Было вельмі прыгожа.
У рамках гэтага ж Тыдня беларускай культуры мы зрабілі прэзэнтацыю зборніка вершаў "Пралескі" Кацярыны Агаркавай – іркуцкай беларускай паэткі. Быў таксама праведзены літаратурны вечар, прысьвечаны Васілю Быкаву”.
(Сурмач: ) “Ці папоўнілася суполка новымі сябрамі?”
(Рудакоў: ) “Безумоўна, у нас зьявіліся новыя аддзяленьні ў Іркуцкай вобласьці, у некаторых вёсках. Мы зрабілі таксама этнаграфічныя вандроўкі па вобласьці, па прыбайкальскіх беларускіх вёсках. У вёсцы Сулкет, дзе жывуць перасяленцы зь Віцебшчыны, яны маюць свой фальклёрны ансамбаль. Зьбіраюцца бабулькі і сьпяваюць цудоўнейшыя беларускія песьні і гамоняць па-нашаму.
Вялікаю працаю для нас было адкрыцьцё дзіцячага клюба "Зярнятка". У нас ужо недзе 4 гады дзейнічае маладзёвы клюб "Крывічы", а цяпер мы яшчэ аб''ядналі і дзяцей. Мы таксама праводзілі ўсе нашыя традыцыйныя мерапрыемствы – Купальле, Гуканьне вясны, Дзяды. 25 сьнежня ў нас аднавіў працу літаратурна-гістарычны клюб "Спадчына", гэтым разам мы заявілі для абмеркаваньня такую тэму – "Беларуская філязофія", ці ёсьць беларуская філязофія.
На наступным тыдні ў нас пачнецца калядаваньне, мясцовае тэлебачаньне будзе нас здымаць. 7 студзеня адбудзецца агульны сход сяброў суполкі, там будзе шэраг сьвяточных імпрэзаў – конкурсаў, віктарынаў і дыскатэка беларуская будзе”.
Варта адзначыць, што сёлета ў Маскве стварылася Беларускае студэнцкае зямляцтва, там жа адчыніўся другі беларускі рэстаран. У адной з нашых перадачаў мы пазнаёмілі вас з тымі, хто адчыніў беларускі рэстаран у Токіё.
Падсумоўваючы вынікі году, трэба сказаць і пра страты. На жаль, ад нас адышлі вядомыя людзі са старэйшай эміграцыі – Міхась Навумовіч, старшыня беларускай арганізацыі “Хаўрус” у Францыі, Віталь Кажан з Амэрыкі, абодва яны доўгія гады былі дзейснымі сябрамі Рады БНР.
Памёрла Валянціна Пашкевіч з Канады, вядомая грамадзкая дзеячка і аўтарка беларуска-ангельскага слоўніка. У Амэрыцы таксама памерлі Васіль Мельяновіч, Людміла Колін, Павал Андрусышын.
Увесь беларускі рух у замежжы перажывае зараз даволі складаны час. Адбываецца палярызацыя думак, што вядзе за сабою арганізацыйныя зьмены ў суполках. Разьдзел сярод беларускай дыяспары праходзіць часта ў залежнасьці ад таго, ці хочуць сябры суполак супрацоўнічаць з сучаснымі беларускімі ўладамі, ці знаходзяцца ў апазыцыі да іх. На жаль, ёсьць выпадкі, калі не знаходзяць паразуменьня між сабою і новыя эмігранты.
Выглядае, што найбольш актуальнай задачаю на будучы год будзе кансалідацыя сілаў і магчымасьцяў беларускай дыяспары ня толькі дзеля ўласных інтарэсаў, але і дзеля падтрымкі Бацькаўшчыны”.