Валер Каліноўскі, Менск У кастрычніку мінулага года Міжнародная арганізацыя працы зафіксавала ў Беларусі парушэньні правоў прафсаюзаў і вылучыла афіцыйнаму Менску шэраг рэкамэндацыяў. Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў і міністар працы Антаніна Морава тады прымалі абавязацельствы выканаць гэтыя рэкамэндацыі. Аднак цяпер Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваціў беларускія улады ў наўмысным ігнараваньні патрабаваньняў МАП.
Кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук накіраваў адпаведныя пратэсты ва ўрад, Мінэнэрга, іншыя ведамствы, кіраўнікам шэрагу прадпрыемстваў – пакуль што ён чакае адказаў. Грунтуючыся на рэкамэндацыях МАП, дэмакратычныя прафсаюзы дамагаюцца рэгістрацыі сваіх суполак на некаторых беларускіх прадпрыемствах, аднаўленьня на працы сваіх актывістаў, звольненых нібыта ў сувязі са сканчэньнем тэрміну кантракту.
Аляксандар Ярашук лічыць, што на справе ягоныя калегі пацярпелі паводле палітычных матываў за свае погляды і за прафсаюзную дзейнасьць. І чамусьці былі звольненыя тыя людзі, якія выступалі ў якасьці сьведак перад камісіяй МАП вясной і летам мінулага года. У прыватнасьці, такім чынам былі звольненыя 4 актывісты Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў на Наваполацкай ТЭЦ, звольнілі таксама былога віцэ-прэзыдэнта прафсаюза авіядыспетчараў Алега Долбіка. Нічога для аднаўленьня гэтых людзей на працы ня зроблена, сьцьвярджае Аляксандар Ярашук.
Акрамя таго, урад павінен быў аднавіць сяброўства Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў у Нацыянальнай радзе па працоўных і сацыяльных адносінах. І гэтага пакуль ня зроблена. Зыходзячы з апошніх дзеяньняў, ці, правільней сказаць, бязьдзеяньня беларускіх уладаў адносна рэкамэндацыяў МАП, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук прыйшоў да высновы:
(Ярашук: ) “Паводле стану на пачатак 2005 года урадам, нашымі ўладамі нічога абсалютна не зроблена для таго, каб гэтыя патрабаваньні і рэкамэндацыі выканаць”.
Што кажуць ва ўрадавых структурах на гэтыя абвінавачваньні з боку прафсаюзаў? Па-першае, час на выкананьне рэкамэндацыяў МАП яшчэ не сышоў – ён завяршаецца 1 чэрвеня. Па-другое, ёсьць праблемы заканадаўчага характару – у прыватнасьці, што да рэгістрацыі прафсаюзных суполак.
Канешне, ўрад можа і праігнараваць рэкамэндацыі МАП наконт абароны правоў незалежных прафсаюзаў, прымусіць да гэтага ніхто ня можа. Аднак трэба ўлічваць прафсаюзную салідарнасьць у сьвеце. І МАП, і асобныя замежныя прафсаюзныя арганізацыі могуць заклікаць да эканамічных санкцыяў супраць беларускіх уладаў, да скарачэньня беларускага экспарту ў краіны Захаду. Беларускі ўрад ужо мае праблемы зь недастатковымі квотамі на продаж тэкстылю, калійнай солі ў краіны Эўразьвязу. І МАП можа сказаць тут вельмі важкае слова для пашырэньня такіх абмежаваньняў. І безумоўна, што ў штаб-кватэры МАП заўсёды прыслухаюцца да меркаваньня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.