67-гадовы баўгарын паставіў рэкорд алькагалізацыі

ПЛОЎДЫЎ. Баўгарскія дактары зрабілі 5 аналізаў крыві 67-гадовага чалавека, які меў у крыві 9,14 праміле алькаголю, што нашмат перавышае сьмяротную дозу. Паліцыянты, якія падабралі п’янага рэкардсмэна, кажуць, што ён быў у прытомнасьці і размаўляў зь імі. 5,5 праміле алькаголю ў крыві лічыцца сьмяротна небясьпечным узроўнем. Цяпер стан рэкардсмэна стабільны.