Сярэдні заробак дасягне 250 даляраў у 2005 годзе?

RFE/RL Сярэдні заробак ў Беларусі сёлета дасягне 250 даляраў, а ў бюджэтнай сфэры – 225 даляраў. Гэтак заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валер’ян Кароль.
Паводле Валер’яна Караля, сярэдні заробак працаўнікоў бюджэтнай сфэры склаў ў лістападзе мінулага году 367 тысячаў беларускіх рублёў, альбо каля 167 даляраў.

Для параўнаньня, сярэдні заробак у суседняй Польшчы складае 800 даляраў у месяц.