Куба аднаўляе кантакты з Эўропай

ГАВАНА. Куба адновіцьафіцыйныя дыпляматычныя кантакты з васьмю краінамі Эўразьвязу, улучна зь Нямеччынай. Гэтыя кантакты Выспа Свабоды парвала летась, на знак пратэсту супраць таго, што эўрапейскія амбасадары запрашалі на свае імпрэзы кубінскіх дысыдэнтаў, каб такім чынам выразіць пратэст супраць парушэньня правоў чалавека ў Кубе. Учора міністар замежных справаў Кубы Фэліпэ Перэс Роке сказаў, што эўрапейскія краіны спынілі гэтую практыку.