Моцны смог у Тэгеране

ТЭГЕРАН. У сталіцы Ірану ў нядзелю зачыніліся ўсе садкі і школы з-за моцнага смогу. Людзям сталага веку рэкамэндуецца не выходзіць з дамоў, а ўсім тэгеранцам – не карыстацца асабістым транспартам. Тэгеран, які займае 900 кв. кілямэтраў – адзін з самых забруджаных гарадоў сьвету.