Каардынатар ААН у справе бедзтва ў паўднёвай Азіі гаворыць, прыблізна 1,7 мільёна чалавек у Інданэзіі і Шры-Лянцы павінны будуць атрымліваць харчовую дапамогу цягам многіх месяцаў. Ян Эгеланд сказаў у Нью-Ёрку, што сьпіс ахвяраў цунамі набліжаецца да 150 тысячаў чалавек.
Паведамляецца, што 2 мільёны чалавек у Інданэзіі, Таіляндзе і Шры-Лянцы маюць патрэбу ў леках, ежы, чыстай вадзе і даху над галавой.
ААН паведамляе, што пацярпелым краінаў, як заяўлена, ахвяраваны 1,5 мільярды даляраў. Найбольшыя сумы выдзелілі Японія і ЗША.