Сёньня спыняюць рэактар Ігналінскай АЭС

ВІЛЬНЯ. Літва пачала закрыцьцё першага энэргаблёку Ігналінскай атамнай электрастанцыі. Два энэргаблёкі станцыі маюць моц па 1300 мэгаватаў. Літва забавязвалася закрыць першы рэактар да 1 студзеня. Гэта было умовай для ўступу краіны ў Эўразьвяз. Цалкам станцыя павінна быць закрыта ў 2009 годзе. У Ігналіне такія ж самыя рэактары, які і на Чарнобыльскай АЭС.