Севярын Квяткоўскі, Менск Як выглядае сучасны сьвяточны стол у Беларусі? Ці трымаюцца беларусы пэўных традыцыяў ды канонаў? Як зьмяняўся сьвяточны стол? Што ўплывала на зьмены? І нарэшце, што новага зьявілася на беларускіх сьвяточных калядна-навагодніх сталах?
(Спадарыня: ) “Люблю качку зь яблыкамі. Люблю балык — але калі сама згатавала”.
(Спадар: ) “Сталічны” салат і шампанскае”.
(Пэнсіянэрка: ) “Качка зь яблыкамі ды ўсё астатняе”.
(Дзяўчына: ) “Мандарыны. Смажаную бульбу — нацыянальная страва. І печаную, і смажаную, і вараную. Звычайна, бульбу запякаюць”.
(Студэнтка: ) “Бульба, курыца, пірог з цыбулі”.
(Дзяўчына: ) “Гусь печаная і салата “Аліўе”.
(Спадарыня: ) “Я чула, што нельга, каб была птушка. Але мне птушка больш падабаецца”.
(Дзяўчына: ) “Мяса па-француску”.
Выразна апісаць свой сьвяточны стол здолелі адно жанчыны. А вось тыповыя мужчынскія адказы:
(Спадар: ) “Як атрымаецца. Усё па праграме: гарачыя, халодныя закускі”.
(Пэнсіянэр: ) “Пастараюся што-небудзь для душы прыдбаць. Так, што патрапіцца, такое, спакушальнае”.
(Дайнэка: ) “Больш займаецца жонка. Гэта больш такія... Нейкія... Э-э-э... (Сьмяецца.) Мне цяжка адказаць”.
Апошнія словы належаць Сяргею Дайнэку, які разам з братам Зьмітром кіруе прыватнай фірмай, што вырабляе алькагольныя напоі. Роўна год таму браты Дайнэкі прапанавалі беларускаму рынку напой пад назвай “Крамбамбуля”.
(Дайнэка: ) “Цікавая тэндэнцыя: мы маем інфармацыю, што “Крамбамбуля” вельмі папулярная ў Нямеччыне, у Злучаных Штатах, і ў нашых крамах ёсьць адмысловыя пакупнікі, якія чакаюць, каб яе набыць. Мне падаецца, што гэта вельмі цікавы праект. І ў сэнсе бізнэсу, ён, безумоўна, прынёс тыя посьпехі, якія мы думалі, што ад гэтага атрымаем”.
“Крамбамбуля” — традыцыйны для Беларусі напой, які мае не адну сотню гадоў за плячыма, і які адрадзіўся зусім нядаўна дзякуючы гісторыку Эдварду Зайкоўскаму, журналістцы Вользе Бабак, музыканту Лявону Вольскаму і ўрэшце прадпрымальнікам Дайнэкам.
Але для большасьці беларусаў навагодняе сьвята дагэтуль асацыюецца з танным газаваным віном, якое прадаецца пад маркай “шампанскага”, “Сталічным” салатам, вядомым у народзе пад назвай “Аліўе”, і боем крамлёўскіх курантаў.
Савецкую традыцыю запачаткавалі ў 1930-х гадах, калі сталінскія ўлады ўпершыню пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў дазволілі паставіць у Крамлі елку. Адмыслова для навагодняга сьвята крамлёўскія кулінары прыдумалі рэцэпты сьвяточных страваў. Галоўная задача — каб інгрэдыенты былі даступныя ў беднай краіне, дзе харчы былі дэфіцытам. Ужо даўно няма дэфіцыту:
(Пэнсіянэрка: ) “Цяпер ужо ўсё ёсьць, абы “мані” былі”.
Адпаведна, людзі імкнуцца фантазіраваць:
(Спадарыня: ) “Залежыць ад настрою, экспэрымэнтую заўсёды. На кожны Новы год нешта новае”.
(Спадарыня: ) “Кожны год стараемся, каб быў адметны. Напрыклад, мне спадабалася, калі мы знайшлі ракаў. І шампанскае, ракаў. Вельмі прыгожа, і абмежавана. Я не люблю, калі вельмі шмат і рознага”.
Такім чынам, традыцыйны беларускі навагодні стол — гэта спалучэньне сялянскіх прысмакаў, савецкіх салатаў плюс фантазія гаспадароў. Зрэшты, ёсьць людзі, якія трымаюцца ці пачалі адраджаць традыцыю Калядаў:
(Спадарыня: ) “Будзе сьціпла. Рыбныя стравы ў асноўным. Таму што пост калядны. Ну, але ня вельмі, таму што сьвята”.
Адрозна ад беларусаў, палякі нават у самы галодны час Польскай Народнай Рэспублікі патраплялі трымацца каталіцкага абраду і выстаўляць на стол традыцыйныя для Польшчы трынаццаць калядных страваў:
(Вольга: ) “Штосьці ўнесьці ў польскія закасьцянелыя традыцыі — гэта вельмі цяжка. Але мая сям’я пагадзілася на нашую шаноўную “шубу” —
патлумачыла жыхарка Варшавы спадарыня Вольга.
* * *
Уласна Новы год стаўся сямейным, самым галоўным сьвятам пасьля забароны на рэлігію — і, адпаведна, на Каляды і Вялікдзень. Беларуская традыцыя мала розьніцца ад эўрапейскай. Новы год быў адно завяршэньнем каляднага тыдня. А самым галоўным, самым чаканым і самым містычным было сьвята Божага нараджэньня. Але, адрозна ад Эўропы і нават суседняй Польшчы, Беларусь мае свае асаблівасьці: напрыклад, куцьцю. Уласна Раство звалося Поснай куцьцёй, а Новы год — Шчодрай. Пра стол на Шчодрую куцьцю тлумачыць паэтка Антаніна Хатэнка:
(Хатэнка: ) “Да шчодрай ужо рабілі самы багаты. Абавязкова пірагі калядныя: зь мясам, з капустай... Гэта цяпер ужо разынкі, усё астатняе. Тады ж па сялянах было, што ў Беларусі расьце”.
Зразумела, больш заможныя слаі грамадзтва дазвалялі сабе гастранамічныя выкшталты: чым больш экзатычна, тым лепей. Прынцып не зьмяніўся і ў нашыя дні. Хіба разьвіцьцё камунікацыяў прынесла ў беларускія крамы большы выбар экзатычных тавараў.
* * *
Цікава, што адносна алькаголю на сьвяточным стале прыхільнасьці беларускіх сялянаў не зьмяніліся за апошнія сто гадоў. Гаворыць Вінцэнт Солтан зь мястэчка Івянец:
(Солтан: ) “Пераважна самаробная. На казённую ня ў кожнага і сродкі ёсьць, каб набыць. Проста людзі ўжо прызвычаіліся да самаробнай”.
Але вернемся на менскія вуліцы:
(Дзяўчына: ) “Шампанскае зь віном”.
(Спадарыня: ) “Чырвонае віно. Добра, калі яно сухое”.
(Спадар: ) “Аддаю перавагу белай гарэлцы. Ані піва, ні віна — я іх не трымаюся”.
(Хлопец: ) “Экспэрымэнтуем з рознымі напоямі. Ну, вось цяпер будзе “Марціні”, напрыклад”.
Зойдзем у менскую кавярню “Стары Менск”, дзе самі вараць і падаюць “Крамбамбулю”.
(Карэспандэнт: ) “Карыстаецца папулярнасьцю?”
(Бармэнка: ) “Вельмі карыстаецца. У суботу “Крамбамбуля” на першым месцы”.
А яшчэ прыгадаем, што сёлета ў Маскве адкрыўся рэстаран беларускай кухні пад назвай “Крамбамбуля”. На беларускія сталы і ў беларускія сэрцы і галовы вяртаюцца традыцыйныя рэчы і паняткі. Сёлета вяртаньнем году сталася “Крамбамбуля”.