Сьвятлана Курс, Прага Новыя падрабязнасьці аб трагедыі, выкліканай цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі й трагічная гісторыя цунамі на нашай плянэце. Лік ахвяраў ад цунамі расьце, нягледзячы на міжнародную дапамогу.
Цунамі – адна з найстрашнейшых прыродных катастрофаў. У навукоўцаў існуе гіпотэза, што Біблейскі патоп і гібель Атлянтыды – адбітак гіпэркатастрофаў, якія прынесьлі цунамі. Больш за 3,5 тысяч гадоў таму цунамі зьнесла з твару зямлі цэлую Мінойскую цывілізацыю ў Эгейскім моры. У 1755 годзе цунамі разбурыла Лісабон, забраўшы жыцьці 30 тысяч чалавек.
Больш за ўсіх цунамі перажыла Японія, яна мае лепшую ў сьвеце сыстэму сыгналізацыі. Сьвет запазычыў слова “цу-намі” менавіта зь японскай, ён азначае “вялікая хваля”.
Цунамі ўзьнікаюць, калі вывяржэньне вулканаў альбо землятрус зьмяняе рэльеф дна і прыводзіць у рух высозныя валы вады.
Часам цунамі нават нельга зарэгістраваць, бо яна ўзьнікае зь невысокай хвалькі – ад 40 сантымэтраў да мэтра. Хваля ідзе ад глыбіняў акіяна да мелкаводзьдзя узьбярэжжаў, узрастае і набывае шалёную хуткасьць.
Папярэдзіць людзей у краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі не пасьпелі, па-першае, таму, што эпіцэнтар быў вельмі блізка – за 66 кілямэтраў ад тайляндзкай выспы Пхукет.
Па-другое, гэта адсутнасьць электроннай сыстэмы папярэджаньня. Небагатыя краіны рэгіёну не пажадалі траціцца на дарагія службы папярэджаньня й сыгналізацыі.
За гэтую эканомію давялося дорага заплаціць. Лік загінулых цяпер наблізіўся да 70 тысяч і працягвае расьці.
Але ратаўнікі і экспэрты папярэджваюць: нават гэты лік гэты можа падвоіцца, калі пачнуцца эпідэміі. Гніеньне трупаў, забруджаныя калектары з пітной вадою – найвялікшая пагроза.
Міжнародная супольнасьць, урады краінаў выдзяляюць мільёны даляраў на дапамогу пацярпелым, але ў недаступных рэгіёнах Інданэзіі людзі ўжо пачынаюць галадаць.
Прадстаўнік Шры-Ланкі ў ААН Бэрнард Гунэтылеке заявіў, што мільёны людзей страцілі дах над галавой.
(Гунэтылеке: ) “Перамешчаных людзей, відаць, будзе мільён або нават болей. Рыбалоўства й турызм –індустрыі, на якіх базуецца нашая эканоміка, фактычна разбураныя гэтымі хвалямі”.
На дадзены момант найбольш ахвяраў у Інданэзіі (32500), Шры-Ланцы (22 500) і Індыі (12 400). У гэтых лічбах – трагедыі і жах асобных людзей.
Лада Лі – турыстка з Казахстану, якая цудам ацалела на Тайляндзе.
(Лі: ) “Гэта быў сапраўдны жах. Хваля была да другога паверха нашага гатэлю, павыбівала вокны і павыцягвала людзей”.
Нямецкі турыст Дэклеф Рыхлер цяпер ляжыць у шпіталі ў Каломба.
(Рыхлер: ) “Я хацеў залезьці на дах, але марна. Хвалі былі такой моцы, яны правалаклі мяне 500 ці 600 мэтраў праз джунглі, што пачыналіся за пляжам”.
Лёс сотняў замежных турыстаў, сярод якіх больш за паўтары тысячаў швэдаў, дагэтуль невядомы.
Падразьдзяленьне ААН ў справах гуманітарных апэрацыяў сьцьвердзіла, што катастрофа абыдзецца чалавецтву ў мільярды даляраў. Эўразьвяз, ЗША і Японія выдзелілі найбольшую дапамогу пацярпелым краінам.
Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барн’е сёньня сказаў на тайскай высьпе Пхукет: (Барн’е: ) “Людзі страцілі сем’і. І мы павінны аказаць такім людзям псыхалягічную падтрымку, і я прыляцеў сюды разам з камандаю псыхіятраў і псыхолягаў, каб дапамагчы кожнаму па-людзку”.
Аднак найгорш цяпер у далёкім раёне інданэзійскай выспы Суматра – Асэху. Прэзыдэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг Юдхаёна назваў сытуацыю “жудаснай”. Ратаўнікоў там сустрэлі тысячы трупаў і горы друзу. Тыя, хто выжыў – галадаюць. 30-гадовая Ваіці Усман кажа: “Тут няма чаго есьці. Нам патрэбны рыс. Нам патрэбны бэнзын. І мэдычная дапамога. Я нічога ня ела два дні”.