Расейцы ахоўваюць у Прыднястроўі былую савецкую зброю

КІШЫНЭУ. Малдоўскі прэзыдэнт сказаў, што расейскія войскі разьмешчаны ў ягонай краіне незаконна. Прыблізна 1800 расейскіх вайскоўцаў знаходзяцца ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Рэспубліцы, каб ахоўваць склады зброі і амуніцыі, якія засталіся ад Савецкай арміі. Расея забавязвалася вывесьці свае войскі да 1 студзеня 2003 году.