Альгерд Невяроўскі, Менск Паводле апошніх дадзеных МЗС Беларусі, у зоне бедзтва ў краінах Паўднёва-усходняй Азіі знаходзіцца як найменей 13 грамадзян Беларусі. Аб гэтым паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Руслан Есін. На гэты момант замежнапалітычнае ведамства зьвязалася зь сям’ю зь іх. Усе яны знаходзяцца ў бясьпечным месцы і ў найбліжэйшы час пакінуць рэгіён. Месцазнаходжаньне астатніх высьвятляецца. У выніку стыхійнага бедзтва адна беларуская турыстка, што адпачывае ў Шры-Ланцы, згубіла свае дакумэнты. У менскіх турфірмах гавораць, што ахвотных паехаць адпачываць ў Паўднёва-ўсходнюю Азію цяпер няшмат, але такія людзі ёсьць.
Інфармацыя аб колькасьці беларускіх грамадзянаў у раёнах катастрафічнага землятрусу й цунамі ўвесь час мяняецца. Паводле прадстаўніка беларускага МЗС Руслана Есіна, на гэты момант вядома пра 13 грамадзянаў Беларусі ў зоне бедзтва. Дакладна высьветлена, што 39-гадовая Сьвятлана Драздова знаходзіцца ў Шры-Ланцы, і 21-гадовая беларуска на Мальдыўскіх выспах. Сьвятлана Драздова падчас прыроднай катастрофы згубіла дакумэнты, і супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Індыі аказваюць ёй неабходную дапамогу. Гаворыць Руслан Есін:
(Есін: ) “З гэтых 13 чалавек усталяваная сувязь з васьмярыма грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Цяпер мы спрабуем высьветліць, дзе знаходзяцца нашыя грамадзяне, гэта яшчэ 5 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку й сям’я з трох чалавек. Мы пакуль ня маем інфармацыі аб месцы знаходжаньня іншых. Гэта зьвязана з тым, што асобныя турысты выяжджалі не па лініі беларускіх турыстычных агенцтваў, а па лініі расейскіх. У зьвязку з гэтым мы далі дадатковыя даручэньні амбасадзе Беларусі ў Расеі для правядзеньня работы з расейскімі турапэратарамі”.
Пры гэтым прадстаўнік МЗС Беларусі адзначыў, што дадзеныя аб знаходжаньні ў зоне бедзтва 13 беларусаў – папярэднія.
Ужо адбыліся сустрэчы прадстаўніка беларускай амбасады з супрацоўнікам консульскай управы МЗС Расеі й пацьверджана, што беларускіх грамадзянаў сярод ахвяраў і пацярпелых у выніку цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі няма. Міністэрства замежных справаў заклікае грамадзянаў Беларусі ўстрымацца ад паездак у краіны Паўднёва-Ўсходняга рэгіёну Азіі.
(Есін: ) “Мы зьвярнуліся з просьбай да турыстычных агенцтваў і да ўсіх, хто заплянаваў свае паездкі ў гэты рэгіён, устрымацца ад паездак да ўрэгуляваньня сытуацыі й аднаўленьня турыстычнай інфраструктуры”.
Тым ня менш прапановаў ад беларускіх фірмаў турыстам наведаць на Новы год пацярпелыя ад стыхіі Шры-Ланку, Індыю, Інданэзію, Мальдывы й Тайлянд нямала.
У менскіх турыстычных фірмах “Вэст-Гот Інтэрнэшэнал” і “Бі-тур” мне сказалі, што да іх ўвогуле не зьвярталіся турысты з жаданьнем купіць туры у краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. У фірме “Віста-трэвэл” гавораць, што турысты, якія спачатку зьбіраліся, цяпер адмовіліся ляцець у пацярпелыя ад стыхіі рэгіёны. А ў “Альфа-туры” паведамілі, што група турыстаў паляціць днямі ў Тайлянд, але ў тыя раёны, якія не пацярпелі ад цунамі. Супрацоўнікі многіх фірмаў адгаворваюць кліентаў наведваць рэгіёны, пацярпелыя ад стыхіі, але ня ўсіх. Вось, што сказала ў інтэрвію беларускай Свабодзе мэнэджэр агенцтва “Солід”, якое накіроўвае беларускіх турыстаў 29 і 30 сьнежня ў найбольш пацярпелую ад стыхіі Шры-Ланку, Стэла Дударэвіч:
(Дударэвіч: ) “Вы ведаеце ня вельмі шмат, але цікавасьць ёсьць”.
(Карэспандэнт: ) “Мяне цікавіць, можа быць, вы адгаворваеце турыстаў?”
(Дуарэвіч: ) “Не, не”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму?”
(Дударэвіч: ) “Ну, таму што гэта асабістая справа нашых кліентаў”.
А ў даволі вядомым менскім агенцтве “Алатан-тур” увогуле адмаўляюцца казаць, ці паедуць іх турысты ў пацярпелыя ад стыхіі краіны.