"Малады Фронт" -- за Юшчанку

МЕНСК. У звароце да Віктара Юшчанкі, падпісаным лідэрам Маладога фронту Паўлам Севярынцам і ягоным намесьнікам Зьмітром Дашкевічам, гаворыцца: “Мы цалкам упэўненыя ў Вашай перамозе і працягу працэсу дэмакратызацыі ўкраінскага грамадзтва. Мы, беларусы, вельмі захопленыя згуртаванасьцю ўкраінскіх нацыянальных сілаў і адзінствам вашага руху, бо толькі разам можна дамагчыся перамогі” – гаворыцца ў звароце. А вось, што сказаў у інтэрвію беларускай Свабодзе маладафонтавец Павал Фігурын: (Фігурын:) -- Сёньня моладзь Беларусі вырашыла перадаць зварот у падтрымку дэмакратычнага кандыдата ва Ўкраіне. Мы спадзяемся, што беларускі народ калі-небудзь таксама дойдзе да такога стану й мы пераможам.