КАБУЛ. Удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Аўганістане Юнус Квануні, які заняў другое месца, павіншаваў прэзыдэнта Хаміда Карзая з фармаваньнем яго кабінэта міністраў. Кануні сказаў, што створыць апазыцыйную партыю “Новы Аўганістан”. Ён сказаў, што партыя будзе падтрымліваць любыя станоўчыя захады з боку ўраду. Кануні, этнічны таджык, быў важнай постацьцю ў паўночным альянсе, а потым працаваў для Карзая міністрам асьветы.