Генэрал Мірзоеў абвінавачаны ў спробе вайсковага перавароту ў Таджыкістане

ДУШАНБЭ. Таджыцкі прэзыдэнт Эмамалі Рахмонаў абвінаваціў генэрала, арыштаванага яшчэ ў жніўні, у змове дзеля вайсковага перавароту. Рахмонаў сказаў у пятніцу па тэлебачаньні, што генэрал Гафор Мірзоеў плянаваў яго зьвергнуць. Прэзыдэнт таксама сказаў, што Мірзоеў, будучы кіраўніком прэзыдэнцкай аховы з 1995 году, стаяў за арганізацыяй васьмі выбухаў. Рахмонаў паведаміў, што па ўсёй краіне знойдзены ў сховах тысячы адзінак зброі.