Міхал Стэльмак, Нясьвіж Многія беларускія гарады і вёскі маюць уласныя традыцыі сьвяткаваньня Калядаў. Чым адметныя гэтыя традыцыі ў Нясьвіжы? Як раней сьвяткавалі тут Сьвята Божага Нараджэньня?
У Нясьвіжы калядныя традыцыі фармаваліся пад уплывам шматвекавых сямейных традыцыяў магнацкага роду Радзівілаў. Архіўныя крыніцы, паводле навуковага супрацоўніка Нясьвіскага музэя-запаведніка Сяргея Чысьцякова, захавалі наступныя зьвесткі пра атмасфэру Калядаў радзівілаўскай эпохі:
(Чысьцякоў: ) “Гэта было прынята яшчэ пры Юрыі-Фрыдэрыку Радзівіле. Юры-Фрыдэрык Радзівіл быў пятнаццатым ардынатам Нясьвіскім. Было прынята адзначаць сьвята ля ёлкі ў замку. У вялікай зале ставілі ёлку, на гэтую ёлку запрашалі дзяцей беднякоў. Ня толькі тых, хто працаваў на Радзівілаў, з гарадзкога магістрату, ратушы, а – усіх. Нават калі быў конюх, то ягоных дзяцей таксама запрашалі на тую ёлку. Грала музыка, я ведаю, што самі Радзівілы на свае грошы куплялі розныя падарункі для гэтых дзяцей”.
Гэтых дзетак затым каталі на санях па радзівілаўскім парку. Тут жа ставіўся калядны слуп, пра які ведалі жыхары ўсяе акругі. На гэтым слупе было шмат калядных падарункаў, якія і прызначаліся сялянскім дзецям. Дарэчы, калядавалі ня толькі Радзівілы, а й шараговы люд нясьвіскага краю. Магнаты на гэты час рабіліся шчодрымі і давалі сялянам дазвол на высечку ёлак у сваіх лясах. Уладальнікі нясьвіскага замка ды ягоныя госьці чакалі Каляды яшчэ і з той прычыны, што ў гэтыя дні тут ладзіліся сьвяточныя гульбішчы ды паляваньні. Сяргей Чысьцякоў працягвае:
(Чысьцякоў: ) “У часе калядных сьвятаў Радзівілы ладзілі паляваньні. Прычым, напрыклад, у 18-м стагодзьдзі у часы знакамітага пане Каханку, нават у часы Рыбанькі ў паляваньні брала ўдзел да 3 тысяч чалавек. Былі вельмі вялікія паляваньні. У нас у архіве ў запаведніку ёсьць фотаздымкі 19-20 стагоддзяў, дзе перад замкам Радзівілаў пасьля паляваньня мы бачым саміх Радзівілаў, а перад імі ляжаць мядзьведзі, цецярукі, якіх на адным са здымкаў я налічыў звыш трох сотняў”.
Таксама й ва ўспамінах старажылаў Нясьвіжа Каляды радзівілаўскай эпохі захаваліся як адно з самых яркіх тагачасных сьвятаў. У прыватнасьці, вось што распавялі на гэты конт колішнія настаўніцы, а зараз мясцовыя пэнсіянэркі Надзея Зароўская і Тацяна Гамза:
(Гамза: ) “У іх гэта былі галоўныя сьвяты. Мы ў гэтым не сумняемся”.
(Зароўская: ) “Вось у маёй сяброўкі бацька Кірко. Ён памер, пражыў 93 гады. Дык вось ён служыў у князя Радзівіла. Расказваў, як мы былі малымі, што яны дапамагалі бедным. На сьвяты ўсё давалі. І былі вельмі добрыя людзі. Яны ўсе гэтыя сьвяты вельмі добра сьвяткавалі. У іх гэта было законам. Мы таксама некалі бегалі, пераапраналіся ў казла, кажух выварочвалі налева, рогі рабілі, віншавалі людзей”.
(Карэспандэнт: ) “А ці памятаеце вы калядныя песьні?”
(Зароўская: ) “Ой не, ня памятаю. Некалі і сама сьпявала, а зараз ня памятаю”.
(Гамза: ) “Чуць чулі, мая маці некалі добра сьпявала. Але ж я ня вывучыла. Іншы быў час. У нас усё выбівалі і выбівалі. Добра, што яшчэ да канца ня выбілі”.
Старадаўнія калядныя традыцыі пакрысе вяртаюцца ў сучасны Нясьвіж. Аднак да былой велічы гэтага сьвята тут яшчэ далёка.