КІЕЎ. Ва Ўкраіне – апошні дзень перадвыбарчай агітацыі. 26 сьнежня адбудзецца паўторнае галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка заклікаў сваіх прыхільнікаў абавязкова прагаласаваць на выбарах.
Ягоны супернік – Віктар Януковіч -- заявіў, што ужо перамог у другім туры выбараў, але перамогу ў яго "адабралі".
Адзін з кіраўнікоў Эўразьвязу, Гаўер Саляна, выказаў спадзеў, што выбары гэтым разам пройдуць без парушэньняў і будуць свабоднымі.