МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін правёў сваю штогадовую прэсавую канфэрэнцыю, у якой узялі ўдзел каля 700 журналістаў.
Пуцін заявіў, што фактычная канфіскацыя дзяржаваю “Юганск нефтегазу” была юрыдычна правільнай і адпаведнай інтарэсам дзяржавы.
Таксама Пуцін зьвінаваціў ЗША і Захад у спробах ізаляваць Расею, умешваючыся ў ейныя дачыненьні з суседнімі краінамі кшталту Ўкраіны. Пуцін зьвінаваціў польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага ў спробе ізаляваць Расею на карысьць Захаду. Падставай паслужыла выказваньне Квасьнеўскага ў інтэрвію часопісу "Polityka", дзе сп. Квасьнеўскі заявіў літаральна наступнае: “Для кожнай вялікай краіны Расея без Украіны зьяўляецца лепшым вырашэньнем, чым Расея з Украінай”.
Пуцін заявіў, што прыме любога прэзыдэнта Ўкраіны, якога абярэ народ. (Пуцін:) – Мы прымем любое рашэньне, якое прыме народ Украіны. Мы будзем працаваць зь любым кіраўніком. Адзінае, на што мы разьлічваем – што ў камандзе сп. Юшчанкі ня будзе людзей, якія грунтуюць свае палітычныя амбіцыі на антырасейскіх, сыянісцкіх лёзунгах.
Расейскі прэзыдэнт палічыў непрыймальнай зьмену палітычных рэжымаў на постсавецкай прасторы шляхам рэвалюцыяў: (Пуцін:) – На постсавецкіх прасторах мяне найперш турбуюць спробы вырашэньня палітычных пытаньняў неправавым чынам. Самае небясьпечнае – стварэньне сыстэмы пэрманэнтных рэвалюцыяў.